1 Кіраўніку хору. Сыноў Корыных. Псальма.
2 Біце ў ладкі, усі люды, гукайце Богу голасам радасьці;
3 Бо СПАДАР Навышні страшны, — вялікі Кароль над усёй зямлёю;
4 Ён паддаў люды пад нас і народы пад ногі нашы;
5 Ён абраў нам спадак наш, гордасьць Якававу, каторага Ён любе. Сэля.
6 Узышоў Бог сярод гуканьня, СПАДАР сярод гуку трубнага.
7 Пяіце Богу, пяіце; пяіце Каралю нашаму, пяіце;
8 Бо Кароль усяе зямлі Бог; пяіце разумна.
9 Бог каралюе над народамі, Бог сеў на сьвятым пасадзе Сваім.
10 Валадары людаў зьбіраюцца, як люд Бога Абрагамовага; бо шчыты зямлі — Божыя. Ён надта ўзьвялічаны.
Псалтыр, псалом 46