Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Дырыґенту хору. Псальма Давідава.
2 Шчасьлівы добрага розуму празь бедных! у дзень бяды СПАДАР прычыніцца да ўцекаў яго.
3 СПАДАР абароне яго, ажыве яго, і будзе ён шчасьлівы на зямлі. Ты не аддасі яго на волю непрыяцеляў ягоных.
4 СПАДАР паддзяржыць яго на ложку хваробы ягонае. Усю пасьцелю ягоную Ты перасьцелеш у хваробе ягонай.
5 Я сказаў: «СПАДАРУ, зьмілуйся над імною, уздараві душу маю, бо я ізграшыў супроці Цябе!»
6 Варагі мае кажуць на мяне ліха: «Як ён памрэць, дык загіне імя ягонае».
7 I калі хто давядаецца да мяне, ён пустое гукае; сэрца ягонае зьбірае да сябе крыўду; выходзе вонкі, каб гукаць.
8 Разам супроці мяне шэпчуцца ўсі злосьнікі мае, думаюць ліха празь мяне.
9 Яны кажуць: «Слова веляла цісьне яго; як ён лёг, наперад ня ўстане».
10 Нават людзіна супакою майго, на каторую я здаваўся, каторая есьць хлеб мой, падняла на мяне пяту.
11 Але Ты, СПАДАРУ, зьмілуйся над імною і ўзьнімі мяне, каб я мог адплаціць ім.
12 З таго я пазнаю, што Ты зычлівы да мяне, калі мой непрыяцель ня будзе гукаць із радасьці.
13 Але — у нявіннасьці маёй Ты мяне паддзержуеш і пастановіш мяне ў прытомнасьці Сваёй на векі.
14 Дабраславёны СПАДАР, Бог Ізраеляў, ад веку а да векаў! Амін а амін!

Псалтыр, псалом 40

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.