Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Давідава. Ня злуйся на ліхадзеяў, не завідуй крыўднікам;
2 Бо, як траву, іх уборзьдзе скосяць, і, як зялёнае зельле, яны зьвянуць.
3 Спадзявайся на СПАДАРА й рабі дабро; жыві на зямлі й жывіся вернасьцю.
4 I любуйся ў СПАДАРУ, і Ён дасьць табе жаданьні сэрца твайго.
5 Узвалі на СПАДАРА дарогу сваю, і спадзявайся на Яго, і Ён зьдзее,
6 I вывядзе, як сьвятліню, справядлівасьць тваю, і суд твой, як паўдня.
7 Будзь ціхі перад СПАДАРОМ і чакай Яго. Не квяліся з дасьпяваючага на дарозе сваёй, з чалавека, злосныя замеры дзеючага.
8 Узьдзержуйся ад гневу і пакінь абурэньне, не квяліся; гэта адно да благога.
9 Бо нягодныя будуць адцяты, а спадзяючыя СПАДАРА адзяржаць зямлю.
10 Яшчэ крыху, і няма нягодных; і ўглядайся на месца ягонае, і — няма яго.
11 Але лагодным спадзець зямля і будуць любавацца вялікім супакоям.
12 Нягодны задумляе супроці справядлівага і скрыгоча на яго зубамі сваімі;
13 Спадар сьмяецца зь нягоднага, бо Ён бача, што прыходзе дзень ягоны.
14 Меч агаляюць нягодныя і напінаюць лукі свае, каб паваліць убогага а галечу, зарэзаць тых, што ходзяць нацянькі.
15 Меч іхны ўвыйдзе ў собскае сэрца іхнае, і лукі іхныя зломяцца.
16 Валей малое ў справядлівага, чымся багацьце ў шмат нягодных;
17 Бо плечы нягодных зломяцца, але СПАДАР падпірае справядлівых.
18 СПАДАР ведае дні беззаганных, і спадак іхны на векі будзе трываць.
19 Не засаромяцца яны ў благім часе і ў дні галадові будуць насычаныя.
20 Але нягодныя загінуць, непрыяцелі СПАДАРОВЫ, як сытыя авечкі, шчэзнуць, як дым, яны шчэзнуць.
21 Пазычае нягодны і не аддаець, але справядлівы робе ласку і даець.
22 Бо дабраславёныя Ім адзяржаць зямлю, праклятыя Ім будуць выгублены.
23 Ад СПАДАРА сігні людзіны ўстаноўлены, і дарозе ейнай Ён прыяе.
24 Як яна паваліцца, яна ня зрынецца стрым галаву, бо СПАДАР падпора рукі ейнае.
25 Малады я быў, і застараўся, і ня бачыў я справядлівага пакіненага ані насеньня ягонага просячага хлеба.
26 Ён цэлы дзень робе ласку і пазычае, і насеньне ягонае ё дабраславенствам.
27 Адхінайся ад ліха, і рабі дабро, і жыві на векі;
28 Бо СПАДАР любе суд, Ён не пакіне дабрачэсьлівых сваіх, навекі захаваюцца; але насеньне бязбожных выгубіцца.
29 Справядлівым спадзець зямля; і яны будуць жыць на векі на ёй.
30 Вусны справядлівага выказуюць мудрасьць, і язык ягоны гукае праз права;
31 Закон Бога ягонага ў сэрцу ягоным, і ступы ягоныя не пакаўзнуцца.
32 Цікуе бязбожны на справядлівага, ён шукае яго забіць.
33 СПАДАР не пакіне яго ў руццэ ягонай і не абвінуе яго на судзе ягоным.
34 Спадзявайся на СПАДАРА і глядзі дарогі Ягонай, — і Ён падыйме цябе, каб тэ’ спала зямля; на адцяцьце бязбожных ты будзеш глядзець.
35 Я бачыў бязбожніка неміласьціўнага, што шырыўся, як мясцовае зялёнае дзерва;
36 I я прайшоў, і гля, яго няма; я шукаў яго, і не знайшоў.
37 Зважай на беззаганнага і глядзі на пасьцівага, бо канец такой людзіне ё супакой.
38 Але выступнікі будуць супоўна зьнішчаны, канец нягодных адцяты.
39 Спасеньне справядлівых ад СПАДАРА; Ён горад іхны ў часе бяды.
40 I памагае ім СПАДАР, і вывальняе іх; Ён вывальняе іх ад бязбожных і выбаўляе іх, бо яны здаюцца на Яго.

Псалтыр, псалом 36

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.