Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Давідава, як ён адмяніў свой паступак перед Авімелехам, і гэты выгнаў яго, і ён пашоў.
2 Буду дабраславіць СПАДАРА ў кажным часе; штачасна хвала Яго ў вуснах маіх.
3 СПАДАРОМ хваліцца душа мая; хай чуюць лагодныя й вяселяцца.
4 Узьвялічайце СПАДАРА з імною, узвышайма імя Ягонае разам.
5 Я шукаў СПАДАРА, і Ён адказаў імне, і ад усіх страхаў маіх выбавіў мяне.
6 Углядаліся ў Яго й сьвятлелі, віды іхныя не засароміліся.
7 Гэты ўбогі пагукаў, і СПАДАР пачуў, і выбавіў яго ад усіх немарасьцяў ягоных.
8 Як на вайне, кладзецца Ангіл СПАДАРОЎ навокал тых, што баяцца Яго, і выбаўляе іх.
9 Спрабуйце а абачча, што добры СПАДАР! Шчасьлівая людзіна, што спадзяецца на Яго.
10 Бойцеся СПАДАРА, сьвятыя Ягоныя, бо няма нястачы тым, што баяцца Яго,
11 Левяняты дазнаюць нястачы а голаду, але шукаючым СПАДАРА ня будзе не ставаць ніякага дабра.
12 Пайдзіце, сынове, паслухайце мяне, боязьні СПАДАРА буду ўчыць вас.
13 Каторы муж жадае жыцьця й любе дні, каб бачыць дабро,
14 Узьдзержуй язык свой ад благога і вусны свае ад гуканьня ашукі;
15 Адхініся ад благога й рабі дабро; шукай супакою й жаніся за ім.
16 Вочы СПАДАРОВЫ на справядлівых, і вушы Ягоныя на гуканьне іхнае.
17 Від СПАДАРОЎ супроці ліхадзеяў, каб выгубіць ізь зямлі памятку іх.
18 Галасілі, і СПАДАР чуў, і ад усіх бедаў іхных вывальніў іх.
19 СПАДАР блізка да патрышчаных сэрцам і прыбітых духам выбаўляе.
20 Шмат бяды ў справядлівага, але з усіх іх вывальняе яго СПАДАР.
21 Ён сьцеражэць усі косьці ягоныя, ні водная зь іх ня зломіцца.
22 Заб’ець нягоднага ліха, і ненавідзячыя справядлівага будуць вінны.
23 Выкупляе СПАДАР душу слугаў Сваіх, і ня будуць вінны ўсі, што спадзяюцца на Яго.

Псалтыр, псалом 33

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.