Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Гукайце з радасьці, справядлівыя, у СПАДАРУ! пасьцівым выпадае хваліць.
2 Хваліце СПАДАРА на гарпе, на ліры дзесяціструннай грайце яму.
3 Пейце Яму новую песьню; умела грайце, з гуканьням;
4 Бо слова СПАДАРОВА справядлівае, і ўсі справы Ягоныя ў вернасьці.
5 Ён любе справядлівасьць а суд; ласкі СПАДАРОВАЕ поўная зямля.
6 Словам СПАДАРОВЫМ нябёсы былі ўчынены, і духам вуснаў Ягоных — усі іх войскі.
7 Як у гурбу, Ён зьбірае воды мора, у склады кладзець глыбіні.
8 Бойцеся СПАДАРА, уся зямля, будуць баяцца яго ўсі жыхары сьвету;
9 Бо Ён казаў, і сталася; Ён расказаў, і ўстанавілася.
10 СПАДАР разбурае рады народаў, нішча думкі людаў.
11 Рада СПАДАРОВА на векі трывае, думкі сэрца Ягонага з роду ў род.
12 Шчасьлівы народ, каторага СПАДАР ё Бог, люд, каторы Ён абраў за свой спадак!
13 Зь нябёс глядзіць СПАДАР, бача ўсіх сыноў людзкіх;
14 З пасаду, ідзе сядзіць, Ён аглядае ўсіх жыхараў зямлі.
15 Ён, Каторы хармуе сэрцы іх усіх і разумее ўсі ўчынкі іхныя.
16 Кароль не ратуецца вялікім войскам, і дужасіл ня вывальніцца вялікаю сілаю.
17 Абмыльны конь на спасеньне, і вялікаю сілаю сваёю ён ня дасьць змогі ўцячы.
18 Вось, вока СПАДАРОВА на тых, што баяцца Яго, на тых, што спадзяюцца на ласку Ягоную,
19 Каб ратаваць ад сьмерці душы іхныя і жывіць іх у галадоў.
20 Душа наша чакае СПАДАРА: помач наша а шчыт наш Ён;
21 Бо ў Ім вяселіцца сэрца нашае, бо на імя Ягонае сьвятое мы спадзяемся.
22 Хай ласка Твая СПАДАРУ, будзе над намі, як мы спадзяемся на Цябе.

Псалтыр, псалом 32

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.