1 Псальма Давідава, песьня пасьвячэньня дому.
2 Я вывышу Цябе, СПАДАРУ, бо Ты выцягнуў мяне й ня даў злосьнікам маім цешыцца зь мяне.
3 СПАДАРУ, Божа мой, я гукаў да Цябе, і Ты ўздаравіў мяне.
4 СПАДАРУ, Ты вывеў із шэолю душу маю, ажывіў мяне з памеж зыходзячых да долу.
5 Пейце хвалы СПАДАРУ, дабрачэсьлівыя Ягоныя, і слаўце памятку сьвятасьці Ягонае.
6 Гнеў — часіна ў Яго, а зычлівасьць — жыцьцё ў Яго. Увечары трывае плач, але нараніцы — пяцьцё.
7 А я сказаў у дабрабыце сваім: «Не пахіснуся на векі».
8 СПАДАРУ, у зычлівасьці Сваёй Ты пастанавіў гару маю, як горад. Ты схаваў від Свой, і я затрывожыўся.
9 Цябе, СПАДАРУ, гукаў я і да СПАДАРА чыніў маленьне:
10 «Што за карысьць у крыві маёй, калі я зыйду да раскладу? ці будзе пыл хваліць Цябе? будзе абяшчаць праўду Тваю?
11 Пачуй, СПАДАРУ, і зьмілуйся над імною! СПАДАРУ, будзь імне памачніком!»
12 Ты абярнуў плач мой у скокі імне; Ты зьняў зрэб’е мае і паперазаў мяне весялосьцяй,
13 Каб пяяла Табе чэсьць мая й не змаўкала. СПАДАРУ, Божа мой, на векі буду дзякаваць Табе.
Псалтыр, псалом 29