Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Давідава. Да Цябе, СПАДАРУ, я гукаю: скала мая! ня будзь глухім да мяне; калі Ты будзеш бязмоўны да мяне, я стану падобны да тых, што зыходзяць да магілы.
2 Пачуй голас маленьня майго, як я гукаю да Цябе, як падыймаю рукі свае да сьвятога палацу Твайго.
3 Не цягні мяне зь нягоднымі, ліхадзеямі, каторыя гукаюць супакойна з прыяцелямі сваімі, прымеж тога крыўда ў сэрцах іхных.
4 Аддай ім подле справаў іхных і подле ліхіх учынкаў іхных; подле ўчынку рук іхных дай ім; адплаці ім іхнаю платаю.
5 Затым што яны не ўважалі на ўчынкі СПАДАРОВЫ і на дзеяньні рук Ягоных, Ён разбура іх і не адбудуе іх.
6 Хай будзе дабраславёны СПАДАР, бо Ён пачуў голас маленьня майго.
7 СПАДАР — сіла мая а шчыт мой; у Ім спадзевы сэрца майго, і Ён памог імне, і сэрца мае ўзьвесялілася, і песьняю сваёю я ўслаўлю Яго.
8 СПАДАР — сіла яму і сіла спасеньняў памазанца Свайго Ён.
9 Спасі люд Свой, і дабраслаў спадак Свой, і пасі іх, і насі іх аж на векі.

Псалтыр, псалом 27

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.