Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Давідава. СПАДАР — сьвятло мае а спасеньне мае: каго ж маю баяціся? СПАДАР — моц жыцьця майго: каго ж маю лякаціся?
2 Калі бліжацца да мяне ліхадзеі, каб пажэрці цела мае, уцісканьнікі а непрыяцелі мае, яны спатыкнуцца а паваляцца.
3 Калі разьляжацца супроці мяне табар, не збаіцца сэрца мае; калі паўстане на мяне вайна, і тады буду спадзявацца.
4 Аднаго прасіў я ў СПАДАРА, таго буду шукаці, каб жыць імне ў доме СПАДАРОВЫМ усі дні жыцьця свайго, сузіраць харашыню СПАДАРОВУ і скумаць у сьвятыні Ягонай;
5 Бо Ён схавае мяне ў будане ў дзень благі, схавае мяне ў схове будану свайго, на скалу ўзьніме мяне.
6 Цяпер падыймаецца галава мая над злосьнікамі маімі, што аступілі мяне; абраку я ў будане Ягоным аброк радаснага гуку; пачну пяяць а граць перад СПАДАРОМ.
7 Пачуй, СПАДАРУ, голас мой, гукаю да Цябе; зьмілуйся над імною і адкажы імне.
8 Ад Цябе кажа сэрца мае: «Шукайце віду Майго»; віду Твайго, СПАДАРУ, буду шукаць.
9 Не таі відзеньня Свайго ад мяне; не адхіні ў гневе слугі Свайго. Маёй помачай Ты быў: не адхіні мяне, не пакінь мяне, Божа спасеньня майго!
10 Бо айцец мой а маці мая пакінулі мяне, але СПАДАР прыйме мяне.
11 Навучы мяне, СПАДАРУ, дарогі Свае й вядзі мяне на простую сьцежку напярэк варагом маім.
12 Не аддай мяне на волю ўцісканьнікаў маіх, бо паўсталі супроці мяне сьветкі хвальшывыя й выдыхаючыя глабаньне;
13 Я абамлеў бы, каб ня верыў, што я бачу дабрыню СПАДАРОВУ на зямлі жывых.
14 Спадзявайся на СПАДАРА; будзь мужны; хая будзе сэрца твае адважнае; дык спадзявайся на СПАДАРА.

Псалтыр, псалом 26

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.