Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору. На лані ранічнай. Псальма Давідава.
2 Божа Мой, Божа Мой! чаму Ты пакінуў мяне? Далёка ад спасеньня майго словы якатаньня майго.
3 Божа Мой! я гукаю ўдзень, але Ты не адказуеш, — і ночы, і не знаходжу супакою.
4 I Ты сьвяты перабываеш на хвалах Ізраеля.
5 На Цябе спадзяваліся айцове нашыя; яны спадзяваліся, і Ты вывальніў іх.
6 Да Цябе яны гукалі й былі выбаўляныя; на Цябе спадзяваліся і ня былі засаромленыя.
7 Але я чарвяк, а не людзіна, зьняважаны чалавекам й грэбаваны людам.
8 Усі, што бачаць мяне, сьмяюцца зь мяне, яны зяваюць на мяне, яны ківаюць галавою, кажучы:
9 «Ён здаўся на СПАДАРА; няхай выбаве яго, няхай спасець яго, калі прыяе яму».
10 Гэтаж Ты вывеў мяне із жывата; Ты супакоіў мяне ля пелькаў маці мае.
11 На Цябе я пакінены ад дзетніцы, ад жывата маці мае Ты Бог мой.
12 Не здаляйся ад мяне, бо немарасьць блізка, і няма памачніка.
13 Шмат быкоў акружыла мяне, дужыя Вашанскія абступілі мяне;
14 Шырака рашчынілі на мяне пыскі свае, як ірвучы а равучы леў.
15 Як вада, я разьліўся, разлучыліся ўсі косьці мае; сталася сэрца мае, як воск, растаіла сярод нутра майго.
16 Высахла, як чэрап, сіла мая, і язык мой прыліп да паднябеньня, і ў пыл сьмяротны Ты зьвёў мяне.
17 Бо сабакі апанавалі мяне, чарада ліхадзеяў абступаюць мяне, прабалі рукі а ногі мае.
18 Я магу палічыць усі косьці свае. Яны ўглядаюцца й бачаць мукі мае.
19 Дзеляць адзецьці мае мяжсобку і праз убор мой кідаюць на жэрабя.
20 Але Ты, СПАДАРУ, не аддаляйся; сіла мая! на помач імне пабарзьдзі;
21 Выбаві ад мяча душу маю, ад лапы сабакі адзіную маю.
22 Выбаві мяне ад ляпы лява, ад рог тура. Адкажы імне.
23 Азнаймлю імя Твае братом сваім, сярод грамады выхвалю Цябе.
24 Каторыя баіцеся СПАДАРА, хваліце Яго. Усе насеньне Якавава, усьціце Яго! і бойцеся Яго, усе насеньне Ізраелява!
25 Бо Ён не пагрэбаваў а ня збрыдзіў мукаў беднага, і не схаваў віду Свайго ад яго; і гуканьне ягонае да Яго пачуў.
26 Ад Цябе хвала мая ў грамадзе вялікай; зьдзею абраканьні свае перад тымі, што баяцца Яго.
27 Ядуць лагодныя й сыцяцца, выхваляюць СПАДАРА шукаючыя Яго; хай сэрцы вашыя жывуць на векі;
28 Успомняць і навернуцца да СПАДАРА ўсі канцы зямлі, і паклоняцца перад Табою ўсі радзімы народаў;
29 Бо ў СПАДАРА гаспадарства, і Ён пануе над народамі.
30 Елі й кланяліся ўсі сытыя зямлі; перад Ім сьхінуцца зыходзячыя ў пыл, а душы свае не захаваюць пры жыцьцю.
31 Насеньне будзе служыць Яму, наказаваць праз СПАДАРА пакаленьню.
32 Прыйдуць і паведаюць народжанаму люду, бо Ён учыніў гэта.

Псалтыр, псалом 21

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.