Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору. Псальма Давідава.
2 Нябёсы павядаюць славу Божую, і ўчынак рук Ягоных агалашае прасьцяг.
3 Дзень дню пералівае гаворку, і ноч ночы агалашае веданьне.
4 Нямаш гаворкі ані словаў, каб ня чуць было іх голасу;
5 Па ўсёй зямлі прайшоў шнюр іхны, і да канца сьвету словы іхныя. Сонцу пастанавіў Ён будан у іх;
6 Яно выходзе, як малады з пад бальдахіму свайго, цешыцца, як дужасіл, прабегшы сьцегавіну сваю.
7 З канца нябёсаў узыход яго, і кручэньне яго да канца іх, і нішто не схавана ад цяпліні яго.
8 Права СПАДАРОВА суцэльнае, наварачаючае душу; сьветчаньне СПАДАРОВА вернае, даець мудрасьць неразумнаму;
9 Загады СПАДАРОВЫ пасьцівыя, вяселяць сэрца; расказаньне СПАДАРОВА чыстае, асьвячае вочы;
10 Страх СПАДАРОЎ чысты, трывае на векі; суды СПАДАРОВЫ праўдзівыя а справядлівыя ўсі разам;
11 Болей жаданыя за золата, нават за множасьць пералітаванага золата; салодшыя за мёд а каплі наўзы.
12 Таксама слуга Твой сьцеражоны імі; за дзяржаньне іх вялікая надгарода.
13 Абмылы свае хто цяме? Ад патайных ачысьці мяне.
14 Ад самадыйных дзяржы слугу Свайго, няхай яны не запануюць над імною! Тады я буду беззаганны а чысты ад выступу вялікага. 15 Няхай будуць да ўпадабаньня перад відзеньням Тваім гаворкі вуснаў маіх і размышленьне сэрца майго, СПАДАРУ, скала мая й адкупіцелю мой.

Псалтыр, псалом 18

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.