Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору. Слугі СПАДАРОВАГА Давіда, каторы мовіў СПАДАРУ словы гэтае песьні таго дня, калі вывальніў СПАДАР яго ад рукі ўсіх непрыяцеляў і ад рукі Саўлавае. Ён казаў:
2 «Я люблю Цябе, СПАДАРУ, мацніня мая!» СПАДАР скала мая, і горад мой, і мой выбавіцель;
3 Божа мой, скала мая, на Каторую я спадзяюся, шчыт мой і рог спасеньня майго, высокая вежа мая!
4 Хвалы годнага пагукаю СПАДАРА і ад непрыяцеляў сваіх вывальняюся.
5 Паварозы сьмерці апуталі мяне, і цур’і веляла напалохалі мяне;
6 Ланцугі шэолю аблыталі мяне, пасадкі сьмерці перанялі мяне.
7 У бядзе сваёй я пагукаў СПАДАРА і да Бога свайго загаласіў, і Ён пачуў з палацу Свайго голас мой, і галашэньне мае перад відам Ягоным прышло да вушшу Яго.
8 Захісталася, затрэслася зямля, таксама поды ўзгоркаў здрыгануліся а затрэсьліся, бо ўгневаўся.
9 Узьняўся дым ад гневу Ягонага, і з вуснаў Ягоных цяпло зьядаючае; вугальле загарэлася ад яго.
10 Нахінуў Ён нябёсы й зышоў, і цемнь пад нагамі ў Яго.
11 I ехаў на херуве, і ляцеў; але, Ён нёсься на крылах ветру.
12 Зрабіў цемрадзь сховам Сабе, навокал Яго будан Ягоны — цемныя воды, густыя хмары булакоў.
13 Ад зьзяньня перад Ім прайшлі густыя хмары Ягоныя, град а жар.
14 I загрымеў на нябёсах СПАДАР, і Навышні выдаў гук Свой, град а жар.
15 Але, пусьціў стрэлы Свае й расьцярушыў іх, і шмат маланьняў, і зрабіў замятню ў іх.
16 I паказаліся цур’і водаў, і агаліліся поды сьвету ад зганеньня СПАДАРОВАГА, ад дзьмухненьня духу ноздраў Тваіх.
17 Паслаў з вышы, узяў мяне, выцягнуў мяне зь вялікіх водаў;
18 Выбавіў мяне ад дужога непрыяцеля майго й ад ненавідзячых мяне, бо яны былі дужшыя за мяне.
19 Яны перанялі мяне ў дзень бяды мае, але СПАДАР быў апораю імне,
20 I вывеў мяне на прастору, уратаваў мяне; бо Ён прыяе імне.
21 Заплаціў імне СПАДАР подле справядлівасьці мае, подле чысьціні рук маіх адплаціў імне.
22 Бо я глядзеў дарогаў СПАДАРОВЫХ і не адтыргнуўся нягодна ад Бога свайго;
23 Бо ўсі суды Ягоныя перад імною, і ўставаў Ягоных я не адсуваў ад сябе.
24 I быў беззаганны зь Ім, і сьцярогся бяспраўя свайго.
25 І адплаціў СПАДАР імне подле справядлівасьці мае, подле чысьціні рук маіх у ваччу Яго.
26 З дабрачэсьлівымі Ты абходзішся дабрачэсьліва, зь беззаганным — беззаганна,
27 З чыстым — чыста, а з крутадухам — ходаешся;
28 Бо Ты выбаўляеш люд убогі, а вочы высокіх паніжаеш;
29 Бо Ты засьвеціш сьвечку маю: СПАДАР, Бог мой, асьвеце цемнь маю.
30 Табою бягу на вятку, і з Богам сваім пераскочу сьцяну.
31 Бог! — беззаганная дарога Ягоная, слова СПАДАРОВА пералітаванае; шчыт Ён усім, што спадзяюцца на Яго; бо хто Бог,
32 апрача СПАДАРА, і хто скала, апрача Бога нашага?
33 Бог, што папяразуе мяне сілаю і дарогу імне даець беззаганную.
34 Робе простымі ногі мае, як аленія, і на вышынях маіх станове мяне;
35 Вуча рукі мае вайны, і гбаю лук мядзяны рукамі сваімі.
36 I Ты даў імне шчыт спасеньня Свайго, і правіца Твая паддзяржала мяне, і кунежнасьць Твая ўзьвялічыла мяне.
37 Ты пашыраеш сігень мой пад імною, і ня хістаюцца шчыкалаткі мае.
38 Жануся за варагамі сваімі, і насьпяваю іх, і не зварачаюся, пакуль ня зьнішчу іх.
39 Я раню іх, і ня ўзумеюць устаць; валяцца пад ногі мае.
40 I Ты папяразуеш мяне сілаю на вайну, прычыняеш, каб праціўнікі мае ўгнуліся пад імною;
41 А варагоў маіх Ты даў імне патыліцы, і ненавідзячых мяне я зьнішчу.
42 Яны гукалі, але ня было ратаўніка; — да СПАДАРА, але Ён не адказаў ім.
43 Я расьцер іх, як пыл па ветру; і выкінуў іх, як бруду вулічную.
44 Ты даў імне ўцячы ад прававаньняў люду з імною, учыніў мяне галавою народаў; люд, каторага я ня знаў, будзе служыць імне.
45 Як толькі яны пачуюць, яны слухаюць мяне, сынове чужаземца паддаліся імне;
46 Сынове чужаземца млеюць а дрыжаць у вагарожах сваіх.
47 Жыў СПАДАР, і дабраславёная скала мая, і няхай будзе ўзьвялічаны Бог спасеньня майго,
48 Бог, што даець імне памсьціцца і паддаець люды пад мяне,
49 Вывальняе мяне ад непрыяцеляў маіх, нават над паўсталымі на мяне Ты ўздымаеш мяне, ад глабаньніка Ты выбавіў мяне.
50 За гэта я буду выхваляць Цябе меж народаў, СПАДАРУ, і імені Твайму буду пяяць.
51 Павялічае выбаўленьні караля Свайго, і выказуе міласэрдзе памазанцу Свайму Давіду а насеньню ягонаму на векі.

Псалтыр, псалом 17

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.