1 Слаў, Ерузаліме, СПАДАРА; хвалі Бога свайго, Сыёне;
2 Бо Ён умацніў завалы брамаў тваіх, Ён дабраславіў сыноў тваіх у табе;
3 Робе граніцы твае мірнымі, тукам пшонкі сыце цябе;
4 Пасылае расказаньне Свае на зямлю; вельмі борзда бяжыць слова Ягонае;
5 Даець сьнег, як воўну; сыпе шэрась, як попел;
6 Пушчае лёд свой драбамі; перад сьцюжаю Ягонаю хто вытрывае?
7 Пасылае слова Свае й распушчае іх; падзьмець ветрам сваім, і пацякуць воды.
8 Паведамляе словы Свае Якаву, уставы Свае а суды Свае Ізраелю.
9 Ніякаму народу Ён так ня ўчыніў, і што да судоў, яны ня знаюць іх. Галілуя!
Псалтыр, псалом 147