Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Хвала Давідава. Буду вывышаць Цябе, Божа мой, Каролю, і буду дабраславіць імя Твае на векі а векі;
2 Кажнага дня буду дабраславіць Цябе і буду выхваляць імя Твае на векі а векі.
3 Вялікі СПАДАР і вельма мае быці выхваляны, і вялікасьць Ягоная няскумальная.
4 Пакаленьне пакаленьню будзе ўслаўляць учынкі Твае і магутнасьць Тваю будуць агалашаць.
5 Разважаць буду празь вялічча славутага пазору Твайго і чудоўныя ўчынкі Твае.
6 I будуць гукаць праз моц страшных спраў Тваіх, а празь вялікасьць Тваю паведаю.
7 Памятку вялікае дабрыні Твае выказаваць буду і апяваць справядлівасьць Тваю.
8 СПАДАР ласкучынюшчы а спагадлівы, памальны да гневу й вялікага міласэрдзя.
9 СПАДАР добры да ўсіх, і спагадлівасьць Ягоная над усімі ўчынкамі Ягонымі.
10 Будуць хваліці Цябе, СПАДАРУ, усі ўчынкі Твае, і дабрачэсьлівыя Твае будуць дабраславіці Цябе.
11 Гукаці будуць праз славу гаспадарства Твайго і павядаць праз магутнасьць Тваю,
12 Каб паведаміць сыном людзкім магутнасьці Ягоныя і славу вялічча гаспадарства Ягонага.
13 Гаспадарства Твае — гаспадарства ўсіх вякоў, і ўлада Твая пераз усі пакаленьні.
14 Паддзержуе СПАДАР усіх падаючых і прастае ўсіх угнёных.
15 Вочы ўсіх глядзяць із спадзеваю на Цябе, і Ты даеш ім еміну ўпару,
16 Рашчыняеш руку Сваю й зычліва сыціш усіх жывучых.
17 СПАДАР справядлівы ў вусіх дарогах Сваіх і зычлівы ў вусіх учынках Сваіх.
18 Блізкі СПАДАР да ўсіх, што гукаюць Яго, да ўсіх, што гукаюць Яго ў праўдзе.
19 Ён поўне жаданьне тых, што баяцца Яго, і галашэньне іхнае чуе, і памагае ім.
20 Крые СПАДАР усіх тых, што любяць Яго, а ўсіх бязбожных — зьнішча.
21 Рот мой гукаці будзе хвалу СПАДАРОВУ, і няхай кажнае цела дабраславе сьвятое імя Ягонае на векі а векі.

Псалтыр, псалом 144

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.