Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Ля рэк Бабілёнскіх, там сядзелі мы й плакалі, як успаміналі Сыён.
2 На вербах сярод яго павесілі нашыя гарпы;
3 Бо там тыя, што ўзялі нас у палон, вымагалі ў нас словаў песьні; і тыя, што прысілілі нас выць — радасьці: «Сьпяіце нам ізь песьняў Сыёнскіх».
4 Як будзем пяяць песьні СПАДАРОВЫ ў чужой зямлі?
5 Калі я забудуся цябе, Ерузаліме, няхай забудзецца мяне правіца мая;
6 Няхай язык мой прыліпне да паднябеньня майго, калі я ня ўспомню цябе, калі ня дам перавагі Ерузаліму над найвышшай радасьцяй сваёй.
7 Прыпомні, СПАДАРУ, сыном Едомавым дзень Ерузаліму, каторыя казалі: «Бурай, бурай аж да поду яго».
8 Дачка Бабілёну, нішчыцелка, шчасьлівы, хто адплаце табе за ўчынак, што ты ўчыніла нам;
9 Шчасьлівы, хто схопе й разаб’ець дзецяняты твае аб скалу.

Псалтыр, псалом 136

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.