1 Песьня на ўступцох. Салямонава. Калі СПАДАР не станове дому, дарма працуюць становячыя яго; калі СПАДАР не сьцеражэць места, дарма чукавы вартаўнік.
2 Дарма вы рана ўстаіце, да пазна сядзіце, ясьце хлеб смутных; але ўлюблёнаму Свайму Ён даець сон.
3 Во спадак СПАДАРОЎ: дзеці, надгарода — плод жывата.
4 Як стрэлы ў руццэ дужога, так сынове маладых.
5 Шчасьлівы муж, што напоўніў імі сагайдак свой. Ня будуць асарамочаны, як будуць гукаць у браме зь непрыяцелямі.
Псалтыр, псалом 126