Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Люблю, бо пачуў СПАДАР голас мой, маленьне мае,
2 Бо прыхінуў вуха Свае да мяне, затым усі дні свае буду прыгукаць Яго.
3 Сьмяротныя болі агарнулі мяне, шэолевы немарасьці стрэлі мяне; стрэлі мяне клопат а журба.
4 I гукаў я імя СПАДАРОВА: «Малю Цябе, СПАДАРУ, дай уцячы душы маёй».
5 Ласкучынюшчы СПАДАР а справядлівы, і Бог наш спагадае.
6 Крые простых СПАДАР: я пагалеў, і Ён спас мяне.
7 Зьвярніся, душа мая, да супакою свайго, бо СПАДАР адплаціў табе,
8 Бо Ты вывальніў душу маю ад сьмерці, вочы мае ад сьлёзаў, ногі мае ад спатыканьня.
9 Буду хадзіць перад СПАДАРОМ на землях жывых.
10 Я верыў, затым я казаў: «Я вельма зьнемарашчаны».
11 Я сказаў у пасьпеху сваім: «Усі людзі манышы».
12 Чым я адплачу СПАДАРУ за ўсі дабрадзействы Ягоныя імне?
13 Чару спасеньня падыйму і імя СПАДАРОВА прыгукаю.
14 Абятніцы свае СПАДАРУ споўню ў прытомнасьці ж усяго люду Ягонага.
15 Дарагая ў ваччу СПАДАРОВЫМ сьмерць дабрачэсьлівых Ягоных.
16 Малю Цябе, СПАДАРУ, бо я слуга Твой, я слуга Твой, сын служэбкі Твае; Ты распутаў путы мае.
17 Табе абраку аброкі падзякі і імя СПАДАРОВА буду гукаць.
18 Абятніцы свае СПАДАРУ споўню ў прытомнасьці ж усяго люду Ягонага.
19 На панадворках дому СПАДАРОВАГА, сярод цябе, Ерузаліме. Галілуя!

Псалтыр, псалом 115

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.