Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Самуэля | 31 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 А Філістынцы ў той час ваявалі з Ізраільцянамі, і ваяры Ізраіля пабеглі ад Філістынцаў, і падалі забітыя на ўзгорышчы Гільбоа.
2 І дагналі Філістынцы Саўла і сыноў ягоных, і забілі Ёнатана, Абінадава і Малькішуа, сыноў Саўла.
3 Урэшце бой ішоў толькі каля Саўла. І сталі страляць у яго лучнікі, і ён задрыжэў перад абліччам іхнім.
4 І сказаў Саўл зброяносцу свайму: «Вазьмі меч свой, і забі мяне ім, каб не прыйшлі гэтыя вось неабрэзаныя і не забілі мяне самі, і ня зьдзекваліся з мяне». Але зброяносец не хацеў гэтага зрабіць, бо вельмі баяўся. І Саўл сам дастаў меч, і сам кінуўся на яго.
5 Калі зброяносец ўбачыў, што Саўл памёр, тады сам таксама кінуўся на меч свой, і разам з ім памёр.
6 У той дзень загінулі разам Саўл і тры сыны ягоныя, і зброяносец, і тыя, што з ім былі.
7 І калі Ізраільцяне, што жылі на другім баку раўніны, і на тым баку Ярдану, убачылі, што войска Ізраіля ўцякло, і што загінулі Саўл і сыны ягоныя, яны пакінулі гарады свае і паўцякалі. І прыйшлі Філістынцы, і абжыліся ў іх.
8 Назаўтра прыйшлі Філістынцы абдзіраць забітых і знайшлі Саўла і трох сыноў ягоных, што ляжалі на ўзгорышчы Гільбоа.
9 І адрэзалі яны яму галаву, і забралі зброю, і па ўсёй зямлі Філістынскай разьнесьлі вестку багам сваім і народу.
10 І палажылі яны зброю ягоную ў сьвятыні Астарты, а цела ягонае павесілі на муры Бэт-Шэану.
11 Калі даведаліся жыхары Ябэшу ў Гілеадзе пра тое, што Філістынцы ўчынілі з Саўлам,
12 падняліся ўсе мужныя людзі, і ішлі ўсю ноч, і зьнялі цела Саўла і целы сыноў ягоных з муру Бэт-Шэану, і прынесьлі іх у Ябэш, і спалілі іх там.
13 І ўзялі яны косткі іхнія, і пахавалі пад тамарыскам у Ябэшы, і посьцілі сем дзён.

Першая кніга Самуэля, 31 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.