Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Самуэлява | 8 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I было просьле гэтага, што разьбіў Давід Пілішчан, і ўслышыў іх, і ўзяў Давід Мефеґ-Аму з рук Пілішчан.
2 I разьбіў Моаўлян, і памераў іх паварозкаю, палажыўшы іх на зямлю; і адмераў дзьве паварозкі на забіцьцё, а цэлую паварозку на пакіненьне жывога. I сталі Моаўляне ў Давіда слугамі, каторыя давалі дары.
3 I разьбіў Давід Гададэзэра Рэговёнка, караля Цоўскага, як тый ішоў, каб аднавіць уладу сваю ля ракі Еўфрату.
4 I ўзяў Давід у яго ў палон тысяча сямсот коньнікаў і дваццаць тысячаў чалавекаў пяхотных, і падрэзаў Давід жылы ў вусіх коні цялежкавых, пакінуўшы зь іх сто.
5 I прышлі Сыране Дамаскія на помач Гададэзэру, каралю Цоўскаму; але Давід паразіў дваццаць дзьве тысячы Сыран.
6 I пастанавіў Давід ахаронныя войскі ў Сыры Дамаскай, і сталі Сыране ў Давіда слугамі, каторыя даюць дары. I выбаўляў СПАДАР Давіда ўсюдых, куды ён толькі хадзіў.
7 I ўзяў Давід залатыя шчыты, што былі ў слугаў Гададэзэравых, і прынёс іх да Ерузаліму.
8 А ў Бетазе а Берофаю, местах Гададэзэравых, узяў кароль Давід вельма шмат медзі.
9 I пачуў Фой, кароль Гамафу, што Давід разьбіў усе войска Гададэзэрава,
10 I паслаў Фой Ёрама, сына свайго, да караля Давіда, даведацца да яго і дабраславіць яго за тое, што ён ваяваў з Гададэзэрам і што разьбіў яго, бо Гададэзэр вёў войны з Фоям. У руццэ ягонай было судзьдзе срэбнае а судзьдзе залатое а судзьдзе мядзянае.
11 Іх таксама пасьвяціў кароль Давід СПАДАРУ, разам із срэбрам а золатам, каторае пасьвяціў забраўшы з усіх народаў, каторых ён ізваяваў:
12 З Араму а з Моаву а ад сыноў Амонавых а ад Пілішчан а ад Амалічан а з адабранага ў Гададэзэра Рэговёнка, караля Цоўскага.
13 І зрабіў сабе імя Давід, як зварачаўся з паразы асьмінанцацёх тысячаў Араму ў даліне Салонай.
14 I пастанавіў ён у Едоме ахароннае войска; у вусім Едоме пастанавіў ахароннае войска, і ўвесь Едом былі слугамі Давіду. I выбаўляў СПАДАР Давіда ўсюдых, куды ён толькі хадзіў.
15 I гаспадарстваваў Давід у вусім Ізраелю, і чыніў Давід суд а справядлівасьць усяму люду свайму.
16 I Ёаў Цэруёнак быў над войскам; I Ясапат Агілудзёнак — дзеяпісьменьнікам;
17 Садок Агітувёнак а Агімелех Авафаронак — сьвятарамі, Сэрая — пісарам;
18 I Веная Егоядзёнак над херэфеямі а фелефеямі; сынове Давідавы — служцамі.

Другая кніга Самуэлява, 8 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.