Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Самуэлява | 18 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І палічыў Давід людзёў, што былі зь ім, і пастанавіў над імі тысячнікаў а сотнікаў.
2 I паслаў Давід людзёў — трайціну пад рукою Ёава, трайціну пад рукою Авішая Цэруёнка, брата Ёававага, трайціну рад рукою Іффая Ґаффяніна. I сказаў кароль люду: «Я сам пайду, пайду з вамі».
3 I сказаў люд: «Не хадзі, бо калі мы бегма ўцячэм, то ня зьвернуць увагі на нас; калі й памрэць палавіца з нас, таксама ня зьвернуць увагі на нас; а ты адзін тое ж, што нас дзесяць тысячаў; дык валей памагай нам ізь места».
4 I сказаў ім кароль: «Я зраблю, што добрае ў вачох вашых». I стаў кароль ля брамы, а ўвесь люд выходзіў сотнямі а тысячамі.
5 I расказаў кароль Ёаву а Авішаю а Іффаю, кажучы: «Абходзьцеся кунежна дзеля мяне з маладзёнам, з Аўсаломам». I ўсі людзі чулі, як расказаваў кароль усім вайводцам праз Аўсалома.
6 I вышаў люд у поле наўпярэймы Ізраелю, і была бітва ў лесе Яхрэмавым.
7 I былі паражаны там люд Ізраельскі слугамі Давідавымі; і была там гэна параза вялікая таго дня, — дваццаць тысячаў.
8 I была там бітва пашырыўшыся па ўсёй тэй зямлі; і пажэр лес ізь люду болей, чымся колькі пажэр меч таго дня.
9 I лучыла Аўсалому стрэцца із слугамі Давідавымі; а Аўсалом ехаў конна на муле. I ўбег мул пад галіну вялікага дуба, і зачапілася галава ягоная за дуб, і павіс памеж неба й зямлі, а мул, быты пад ім, перабег.
10 I абачыў гэта хтось, і наказаў Ёаву, і сказаў: «Вось, я бачыў Аўсалома, што вісіць на дубе».
11 I сказаў Ёаў чалавеку, каторы наказаў яму: «А вось, ты бачыў, то чаму ж ты не паразіў яго там на зямлю? Я меў бы даць табе дзесяць сыкляў срэбра і адзін пояс».
12 I адказаў чалавек тый Ёаву: «Калі б адважылі на даланю маю й тысяча сыкляў срэбра, і тады я не падняў бы рукі на каралеўскага сына; бо мы чулі, як расказаў кароль табе а Авішаю а Іффаю, кажучы: “Захавайце маладзёна Аўсалома”.
13 Хоць бы я хацеў дапусьціць супроці душы свае няпраўду, то ніякае слова не схавана ад караля; і ты ж паўстаў бы супроці».
14 Ёаў сказаў: «Няма чаго імне длякацца з табою». I ўзяў у рукі тры дзіды, і ўсадзіў іх у сэрца Аўсалому, каторы быў яшчэ жывы па сярэдзіне дуба.
15 I абступілі Аўсалома дзесяцёх дзяцюкоў, збрайношаў Ёававых, і паразілі Аўсалома, і зрабілі сьмерць яму.
16 I затрубіў Ёаў у трубу, і зьвярнуліся людзі з пагону за Ізраелям; бо Ёаў задзяржаў люд.
17 I ўзялі Аўсалома, і кінулі яго ў лесе ў глыбокую яму, і накідалі над ім вельмі вялікую крушню каменьня. А ўсі Ізраяляне ўцяклі, кажны да будану свайго.
18 Аўсалом яшчэ за жыцьця свайго ўзяў і пастанавіў сабе помнік у каралеўскай даліне; бо сказаў ён: «Няма ў мяне сына, каб помнелі імя мае». I назваў помнік сваім імям. I завецца ён дагэтуль: «Помнік Аўсаломаў».
19 I Агімаас Садочонак сказаў: «Пабягу я, накажу каралю, што СПАДАР судзіў выбавіць яго з рук варагоў ягоных».
20 I сказаў яму Ёаў: «Не чалавек дабравесьці ты сядні, накажы гэта другога дня, бо сядні ты не прынясеш добрае навіны, бо памер сын каралеўскі».
21 I сказаў Ёаў Кушыту: «Пайдзі, накажы каралю, што бачыў ты». I пакланіўся Кушыт Ёаву, і пабег.
22 Але Агімаас Садачонак упіраўся й казаў Ёаву: «Што хоця хай будзе, але й я пабягу за Кушытам». Ёаў жа адказаў: «Нашто бегчы табе, сыну мой, не прынясеш ты добрае навіны».
23 «Няхай сабе, — сказаў ён, — але я пабягу». I сказаў яму: «Бяжы». I пабег Агімаас дарогаю раўніны, і выперадзіў Кушыта.
24 Давід тады сядзеў памеж дзьвюх брамаў. А вартаўнік узышоў на страху брамы да сьцяны, і ўзьняў вочы свае, і абачыў: вось, бяжыць асобна чалавек.
25 I закрычэў вартаўнік, і азнайміў каралю. I сказаў кароль: «Калі асобна, то ведамка ў вуснах ягоных». А тый падыходзіў усе бліжэй а бліжэй.
26 Вартаўнік абачыў і другога чалавека бягучага; і закрычэў вартаўнік брамніку: «Вось, бяжыць адзін чалавек асобна!» Кароль сказаў: «І гэта — пасланец ізь ведамкаю».
27 Вартаўнік сказаў: «Я бачу бягу першага, падобную да бягі Агімааса Садачонка». I сказаў кароль: «Гэта чалавек добры, і прыносе добрую навінý».
28 Крыкнуў Агімаас, і сказаў каралю: «Супакой!» I пакланіўся каралю відам сваім да зямлі, і сказаў: «Дабраславёны СПАДАР, Бог твой, Каторы аддаў табе людзёў, што паднялі рукі свае на спадара майго, караля».
29 I сказаў кароль: «Ці маладзён Аўсалом добра маецца?» I сказаў Агімаас: «Я бачыў вялікі груд, як слуга каралёў, Ёаў, паслаў слугу каралёвага й твайго слугу, але я ня ведаю, што было».
30 I сказаў кароль: «Адвярніся, стань тут». Ён адвярнуўся й стаў.
31 Вось, прышоў і Кушыт. I сказаў Кушыт: «Добрал ведамка спадару майму, каралю! бо СПАДАР рассудзіў сядні выбавіць цябе ад рукі ўсіх, паўсталых супроці цябе».
32 I сказаў кароль Кушыту: «Ці добра маецца маладзён Аўсалом?» І сказаў Кушыт: «Хай будзе, як маладзёну, усім непрыяцелям спадара майго, караля, і ўсім паўстаючым супроці цябе зь ліхам».
33 I парушыўся кароль, і ўзышоў да пакою над брамаю, і плакаў, і, як йшоў, гэтак гукаў: «Сыну мой Аўсаломе! сыну мой, сыну Аўсаломе! Каб я памер замест цябе, Аўсаломе, сыну мой, сыну мой!»

Другая кніга Самуэлява, 18 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.