Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Самуэлява | 17 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І сказаў Агітофэл Аўсалому: «Выбяру я двананцаць тысячаў чалавекаў, і ўстану, і пажануся гэтае ночы ў пагон за Давідам.
2 I нападу на яго, як ён будзе стамаваўшыся й з млявымі рукамі, і напалохаю яго, і ўсі людзі, што зь ім, уцякуць; і я заб’ю аднаго караля,
3 I абярну ўвесь люд да цябе. Быццам зьвярненьне ўсіх ё чалавек, каторага ты шукаеш, тады ўвесь люд будзе ў супакою».
4 I люба было гэтае слова ў ваччу Аўсалома і ў вачох усіх старцоў Ізраельскіх.
5 I сказаў Аўсалом: «Пагукайце ж таксама Гушая Архіцяніна, і паслухаем таксама, што ў вуснах ягоных».
6 I прышоў Гушай да Аўсалома, і сказаў яму Аўсалом, кажучы: «Вось, гэта кажа Агітофэл; ці зрабіць подле словаў ягоных? А калі не, то кажы ты».
7 I сказаў Гушай Аўсалому: «Ня добрая рада, што радзіў Агітофэл гэтым разам».
8 I сказаў Гушай: «Ты знаеш айца свайго й людзёў ягоных; бо харобрыя яны й гаркія душою яны, як мядзьведзіца ў полю, у каторай заглабалі дзеці, і ацец твой — чалавек ваёўны; ён не начуе зь людам.
9 Вось, цяпер ён хаваецца ў якой-колечы яме альбо ў вадным ізь іншых месцаў, і калі хто зь іх, нападаючых падзець пры першым нападзе, і пачуе вартаўнік твой, і скажа: “Была параза людзёў, што пайшлі за Аўсаломам”,
10 Тады й найадважнейшы, у каторага сэрца, як сэрца лявінае, чыста скволее; бо ўвесь Ізраель ведае, які харобры ацец твой і мужныя тыя, што зь ім.
11 Затым я раджу: хай зьбярэцца да цябе ўвесь Ізраель, ад Дану аж да Веер-Шэвы, у множасьці, як пясок ля мора; і ты зь імі пойдзеш на бітву.
12 I мы прыйдзем да яго ў вадным ізь месцаў, ідзе ён ё, і абляжым яго, як падае раса на зямлю; і не застанецца ў яго і ў вусіх людзёў, што зь ім, ні воднага чалавека.
13 А калі ён зьбярэцца да якога-колечы места, то ўвесь Ізраель прынясець да тога места паварозы, і мы сьцягнем яго ў раку, так што не застанецца ні воднага каменчыка».
14 I сказаў Аўсалом а ўвесь Ізраель: «Рада Гушая Архіцяніна лепшая за раду Агітофэлаву». Бо СПАДАР расказаў памярцьвіць добрую раду Агітофэлаву, каб навесьці СПАДАРУ ліха на Аўсалома.
15 І сказаў Гушай Садоку а Авафару сьвятаром: «Так а так парадзіў Агітофэл Аўсалому а старцом Ізраелявым, і так а так парадзіў я.
16 Дык цяпер пашліце баржджэй і скажыце Давіду гэтак: “Не начуй гэтае ночы на раўніне пустыні, але баржджэй перайдзі, каб ня глынулі караля а ўсяго люду, што зь ім”».
17 Ёнафан а Агімаас стаялі ля жарала Роґель. I пайшла служэбка, і наказала ім, і яны пайшлі, і наказалі каралю Давіду; бо яны не маглі паказацца, ідучы да места.
18 I абачыў іх дзяцюк, і наказаў Аўсалому; але яны пайшлі борзда абодва і прышлі да дому чалавека ў Багурыме, у каторага на панадворку была студня, і спусьціліся туды.
19 А жонка ўзяла й разаслала на версе студні пасьцілку, і пасыпала на яе круп, так што нічога ня было цямка.
20 I прышлі слугі Аўсаломавы да жонкі да дому, і сказалі: «Ідзе Агімаас а Ёнафан?» I сказала ім жонка: «Яны перайшлі гэты цурэй». I шукалі яны, і не знайшлі, і зьвярнуліся да Ерузаліму.
21 I было, як яны пайшлі, што тыя ўзышлі із студні, пайшлі і наказалі каралю Давіду, і сказалі Давіду: «Устаньце й баржджэй перайдзіце ваду, бо так а так парадзіў праз вас Агітофэл».
20 I ўстаў Давід а ўвесь люд, быты зь ім, і перайшлі Ёрдан; да золку ня было ні воднага, каторы не перайшоў бы Ёрдану.
23 I абачыў Агітофэл, што ня споўнена рада ягоная, і асядлаў асла, і ўстаў, і пайшоў да дому свайго, да места свайго, і даў загаду дому свайму, і засіліўся, і памер, і быў пахаваны ў гробе айца свайго.
24 I прышоў Давід да Маганаіму, а Аўсалом перайшоў Ёрдан, сам а ўвесь Ізраель ізь ім.
25 Аўсалом пастанавіў над войскам Амасу, замест Ёава. Амаса быў сын аднаго чалавека, наймя Іфра Ізрэельскага, каторы ўвыйшоў да Авіґалы Нагашышкі, сястры Цэруінае, маці Ёвавае.
26 I Ізраель із Аўсаломам разьлёгся табарам у зямлі Ґілеадзкай.
27 I было, што, як прышоў Давід да Маганаіму, то Шові Нагашонак із Раўвы Амонскае а Махір Аміеленак із Лодэвару а Варзылай Ґілеадзянін із Роґеліму
28 Прынесьлі пасьцелю, місы а глінянае судзьдзе а пшонкі а ячменю а мукі а круп а бобу а сачыўкі а пражаных зярнят
29 А мёду а масла а авец а сыру каровяга, прынесьлі Давіду а людзём, бытым ізь ім, на ежу; бо казалі яны: «Люд галодны а стамаваўшыся а ўсьмяглы на пустыні».

Другая кніга Самуэлява, 17 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.