Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Самуэлява | 19 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І наказалі Ёаву: «Вось, кароль плача і плача па Аўсалому».
2 I абернулася ўратаваньне таго дня ў плач усяму люду, бо люд пачуў таго дня, што казалі: «Кароль смуціцца па сыну сваім».
3 I ўходзіў тады люд да места, цікаючыся, як цікаецца люд саромячыся, уцеклыя ў часе бітвы.
4 А кароль закрыў від свой і галасіў: «Сыну мой Аўсаломе! Аўсаломе, сыну мой, сыну мой!»
5 I прышоў Ёаў да караля да дому, і сказаў: «Ты засароміў сядні від усіх слугаў сваіх, што ўратавалі цяпер жыцьцё твае, і жыцьцё сыноў і дачок тваіх, і жыцьцё жонак, і жыцьцё мамошак тваіх;
6 Ты любіш ненавідзячых цябе і ненавідзіш любячых цябе; бо ты абясьціў сядні, што нічагусенькі табе й вайводцы й слугі; сядні я даведаўся, што, калі б Аўсалом застаўся жывы, а мы ўсі памерлі, то было б добра ў ваччу тваім.
7 Дык устань, выйдзі а пагукай да сэрца слугаў сваіх; бо прысягаю СПАДАРОМ, што, калі ты ня выйдзеш, то ці заначуе з табою чалавек; і гэта будзе табе горш за ўсі беды, якія находзілі на цябе з маладосьці твае дагэтуль».
8 I ўстаў кароль, і сеў у браме; а ўсяму люду наказалі, кажучы: «Вось, кароль сядзіць у браме». I прышоў увесь люд перад від караля; Ізраяляне ж паўцякалі кажны да будану свайго.
9 I ўвесь люд па ўсіх плямёнах Ізраелявых сьперачаўся, кажучы: «Кароль выбавіў нас із рук варагоў нашых, і ён вывальніў нас із рук Пілішчан, а цяпер сам уцякаў ізь зямлі гэтае ад Аўсалома.
10 Але Аўсалом, каторага мы памазалі над сабою, памер на вайне; чаму ж цяпер вы маўчыце зьвярнуць караля?»
11 I кароль Давід паслаў да Садока а Авафара, сьвятароў, кажучы: «Скажыце старцом Юдзіным: “Чаму вам быць апошнімі, каб зьвярнуць караля да дому ягонага, прымеж тога словы ўсяго Ізраеля дайшлі да караля да дому ягонага?
12 Вы браты мае, косьці мае й цела мае — вы; чаму ж вам быць апошнімі, каб зьвярнуць караля да дому ягонага?”
13 I Амасе скажыце: “Ці ня косьць мая й цела мае — ты? Хай так зробе з імною Бог і хай памножа, калі ты ня будзеш вайводцам у мяне, замест Ёава, назаўсёды!”»
14 I сьхінуў ён сэрца ўсіх Юдэяў, як аднаго чалавека; і паслалі яны да караля: «Зьвярніся ты а ўсі слугі твае».
15 I зьвярнуўся кароль, і прышоў да Ёрдану, а Юда прышоў да Ґілгалу, каб пераняць караля й перавезьці караля перазь Ёрдан.
16 I пабарзьдзіў Шымей Ґеранок Венямінянін із Багурыму, і зышоў зь Юдэямі наўпярэймы каралю Давіду,
17 І тысяча чалавекаў зь Венямінян ізь ім, і Цыва, слуга дому Саўлавага, зь пятнанцацьма сынамі сваімі й дваццацьма слугамі сваімі; і перайшлі яны Ёрдан перад відам караля.
18 I як пераплавілі на пароме лодку, каб перавезьці дом каралёў і зрабіць, што добрае ў ваччу ягоным, тады Шымей Ґеранок паў перад відам караля, як адно ён перайшоў Ёрдан.
19 I сказаў каралю: «Ня май імне, спадару мой, за выступ і не ўспамінай таго, чым ізграшыў слуга твой таго дня, як спадар мой, кароль, выходзіў зь Ерузаліму, і не дзяржы, каролю, у сэрцу сваім;
20 Бо ведае слуга твой, што я ізграшыў, і вось, сядні я прышоў першы з усёга дому Язэпавага, каб зыйсьці наўпярэймы спадару майму, каралю».
21 I адказаў Авішай Цэруёнак, і сказаў: «Нягож Шымей не памрэць за тое, што кляў памазанца СПАДАРОВАГА?»
22 I сказаў Давід: «Што меж імною й вамі, Цэруёнкі, што вы сядні праціўныя імне? Ці цяпер забіваць каго-колечы ў Ізраелю? Ці ня ведаю я, што цяпер я — кароль над Ізраелям?»
23 I сказаў кароль Шэмею: «Ты не памрэш». I прысяг яму кароль.
24 І Мефівошэф, сын Саўлаў, вышаў наўпярэймы каралю. Ён ня дбаў праз ногі свае, ня рупіўся праз бараду сваю і ня мыў адзецьця свайго з тога дня, як вышаў кароль, да дня, як ён зьвярнуўся ў супакою.
25 Як ён вышаў зь Ерузаліму наўпярэймы каралю, кароль сказаў яму: «Чаму ты, Мефівошэфе, не пайшоў з імною?»
26 I сказаў: «Спадару мой каролю! служэц мой ашукаў мяне; бо я, слуга твой, казаў: “Асядлаю сабе асла, і сяду на яго, і паеду да караля”; бо слуга твой кульгавы.
27 А ён абмовіў слугу твайго перад спадаром маім каралём. Але спадар мой кароль, як ангіл Божы, рабі, што добра ў ваччу тваім.
28 Ці ня быў увесь дом айца майго адно людзьмі сьмерці перад спадаром маім каралём, але ты пасадзіў слугу свайго памеж ядучых за сталом тваім; ці ёсьць у мяне яшчэ чым правіцца перад табою й гукаць да караля?»
29 I сказаў яму кароль: «Нашто гукаеш ты яшчэ словы свае? Я сказаў: “Ты й Цыва падзяліце поле”».
30 I сказаў Мефівошэф каралю: «Хай ён возьме на’т усе, просьле тога, як спадар мой, кароль, у супакою зьвярнуўся да дому свайго».
31 I Варзылай Ґілеадзянін зышоў з Роґеліму, і перайшоў із каралём Ёрдан, каб прапусьціць яго за Ёрдан.
32 Варзылай жа быў вельмі стары, год асьмідзясят было яму. Ён жывіў караля ў быцьцю яго ў Маганаіме, бо ён быў чалавек вельмі вялікі.
33 I сказаў кароль Варзылаю: «Ідзі з імною, і я буду жывіць цябе із сабою ў Ерузаліме».
34 I сказаў Варзылай каралю: «Колькі яшчэ дзён жыцьця майго, каб ісьці з каралём да Ерузаліму?
35 Імне цяпер асьмідзясят год; ці адрозьню я добрае ад ліхога? Ці пазнае слуга твой смак у тым, што будзе есьці і ў тым, што будзе піць? Ці змагу я чуць голас пяюноў а пяюльляў? Нашто ж слузе твайму быць цяжарам спадару майму каралю?
36 Толькі яшчэ пярэйдзе слуга твой Ёрдан із каралём; за што ж каралю надгарадзіць мяне такою надгародаю?
37 Хай зьвернецца, калі ласка, слуга твой і памрэць у месьце сваім каля гробу айца свайго а маці свае. Але вось, слуга твой, Кімгам, хай пярэйдзе із спадаром маім каралём, і зрабі зь ім, як добра ў ваччу тваім».
38 I сказаў кароль: «Хай пярэйдзе з імною Кімгам, і я зраблю яму, што табе любя; і ўсе, чаго будзеш зычыць ад мяне, я зраблю табе».
39 I перайшоў увесь люд Ёрдан, і кароль перайшоў. I пацалаваў кароль Варзылая, і дабраславіў яго, і ён зьвярнуўся на месца свае.
40 I перайшоў кароль да Ґілґалу, і Кімгам перайшоў зь ім; і ўвесь люд Юдэйскі прапушчаў караля, і палавіца люду Ізраельскага.
41 I вось, усі Ізраяляне прышлі да караля, і сказалі каралю: «Чаму ўкралі цябе браты нашы, мужы Юдзіны, і прапусьцілі караля а дом ягоны а ўсіх людзёў Давідавых ізь ім перазь Ёрдан?»
42 I адказалі ўсі мужы Юдзіны Ізраялянам: «Бо кароль блізкі сваяк нам; нашто сердаваць вам за гэта? Або мы што зьелі ў караля альбо адзяржалі ад яго падаркі?»
43 I адказаў Ізраель мужом Юдзіным, і сказаў: «У мяне дзесяць часьцяў у каралю, таксама і ў Давіду я большы, чымся ты; чаму ж ты паніжыў мяне? Ці ня імне належа першае слова, каб зьвярнуць нашага караля?» Але слова мужоў Юдзіных было цьвярдзейшае, чымся слова Ізраялян.

Другая кніга Самуэлява, 19 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.