Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Самуэлява | 10 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I было просьле гэтага, што памер кароль сыноў Амонавых, і стаў каралём замест яго сын ягоны Ганун.
2 I сказаў Давід: «Я зраблю ветласьць Гануну Нагашонку, як ацец ягоны зрабіў ветласьць імне». I паслаў Давід слугаў сваіх пацешыць Гануна па айцу ягоным. I прышлі слугі Давідавы да зямлі Амонскае.
3 I сказалі князі Амонскія Гануну, спадару свайму: «Ці сьціць у ваччу тваім Давід айца твайго, што паслаў табе пацяшыцеляў? Ці не на тое, каб прасачыць места, і вышпегаваць яго, і разбурыць яго, прыслаў Давід слугаў сваіх да цябе?»
4 I ўзяў Ганун слугаў Давідавых, і агаліў кажнаму зь іх палавіцу барады, і абрэзаў адзецьці іхныя на палавіцу, да седава, і адпусьціў іх.
5 I наказалі гэта Давіду, і ён паслаў ім наўпярэймы, бо былі яны вельма паганбены. I сказаў кароль: «Заставайцеся ў Ерыхоне, пакуль адрастуць барады вашыя, і зьвярніцеся».
6 I абачылі сынове Амонавы, што яны сталі непахнючымі Давіду, і паслалі сынове Амонавы, і нанялі Арама ізь Веф-Рэгова а Арама Цовы дваццаць тысячаў пехаты, у караля Маахі тысяча чалавекаў, і ў Това двананцаць тысячаў чалавекаў.
7 I пачуў Давід, і паслаў Ёава а ўсе войска харобрых.
8 I вышлі Амоняне, і разьлягліся ля брамы да бітвы; а Арам Цовы а Рэгова а Товавы а Маашыны асобна ў полю.
9 I абачыў Ёаў, што вайна была пастаноўлена супроці яго і сьпераду і адзаду, і выбраў з усіх выборных у Ізраелю і выставіў іх супроці Араму.
10 Засталую ж часьць людзёў паручыў Авішаю, брату свайму, і ён выставіў іх супроці сыноў Амонавых.
11 І сказаў: «Калі Арам будзе перамагаць мяне, то будзеш ты імне ратункам; а калі Амоняне цябе будуць перамагаць, я прыйду табе на ратунак.
12 Будзь моцны й мацуйся за люд наш і за месты Бога нашага, а СПАДАР зробе, што Яму любя».
13 I ўступіў Ёаў а люд, каторы ў яго, у бітву з Арамам, і яны ўцяклі ад яго.
14 Сынове Амонавы ж, бачачы, што Арам уцёк, уцяклі ад Авішая і ўвыйшлі ў места. I зьвярнуўся Ёаў ад сыноў Амонавых, і прышоў да Ерузаліму.
15 I Арам, абачыўшы, што яны пераможаныя Ізраелцамі, зьберліся разам.
16 I паслаў Гададэзэр, і пагукаў Арама, каторы за ракою, і прышлі яны да Гэламу; а Шовак, вайводца Гададэзэраў перад імі.
17 А як наказалі Давіду, то ён зьбер усіх Ізраелцаў, і перайшоў Ёрдан, і прышоў да Гэламу. Арам выставіўся супроці Давіда, і біліся зь ім.
18 I ўцёк Арам ад Ізраелцаў. Давід забіў ув Араму сямсот цялежкаў і сорак тысячаў коньнікаў. Таксама вайводцу Шовака забіў, і ён памер там.
19 I абачылі ўсі каралі, слугі Гададэзэравы, што іх Ізраелцы паразілі, і яны зрабілі мір із Ізраелям, і служылі ім. А Арам наперад баяўся ратаваць сыноў Амонавых.

Другая кніга Самуэлява, 10 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.