Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1-е Пасланне да Карынфян | 7 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 Наконт таго, пра што вы пісалі мне: добра, каб чалавек не дакрана́ўся да жанчыны.
2 Але, каб пазбегнуць блуду, няхай кожны ма́е сваю жонку, і няхай кожная ма́е свайго мужа.
3 Муж няхай праяўля́е да жонкі нале́жную лю́басць; гэтаксама і жонка да мужа.
4 Жонка не ма́е ўлады над сваім целам, але муж; гэтаксама і муж не ма́е ўлады над сваім целам, але жонка.
5 Не ўхіляйцеся адзін ад аднаго, хіба́ што па згодзе, на час, каб аддацца посту і малітве, і зноў будзьце разам, каб не спакуша́ў вас сатана праз няўстры́манасць вашу.
6 Але кажу гэта, саступа́ючы, а не зага́дваючы.
7 Бо жадаю, каб усе людзі былí, як і я; але кожны ма́е свой дар ад Бога, адзін — так, другі — інакш.
8 Нежанатым і ўдовам кажу: добра, каб яны засталíся так, як і я;
9 але калі не могуць устрыма́цца, няхай уступа́юць у шлюб, бо лепш уступíць у шлюб, чым распаля́цца.
10 А тым, хто ў шлюбе, не я зага́дваю, а Гасподзь: жонцы не разво́дзіцца з мужам, —
11 калі ж развядзе́цца, няхай застае́цца незаму́жняю альбо няхай прымíрыцца з мужам, — і мужу не пакіда́ць жонкі.
12 Астатнім жа я кажу, а не Гасподзь: калі які брат ма́е жонку няверуючую і яна згодна жыць з ім, то няхай не пакіда́е яе;
13 і жонка, якая ма́е мужа няверуючага, і ён згодны жыць з ёю, няхай не пакіда́е яго;
14 бо няверуючы муж асвяча́ецца жонкаю веруючаю, і жонка няверуючая асвяча́ецца мужам веруючым; бо інакш дзеці вашы былí б нячыстыя, а цяпер яны святыя.
15 Калі ж няверуючы хоча разве́сціся, няхай разводзіцца; брат ці сястра ў такіх вы́падках не прыняво́лены; да міру заклíкаў нас Гасподзь.
16 Адкуль ты ведаеш, жонка, ці не спасеш мужа́ Альбо ты, муж, адкуль ведаеш, ці не спасеш жонку?
17 Толькі кожны, як вызначыў яму Бог, кожны, як паклікаў яго Гасподзь, — няхай так і жыве; і такі наказ я даю па ўсіх цэрквах.
18 Калі хто паклíканы, будучы абрэ́заным, няхай не хавае гэтага; калі хто паклíканы, будучы неабрэ́заным, няхай не абрэ́зваецца.
19 Абрэ́занне — нішто, і неабрэ́занне — нішто, а ўсё ў выкананні запаведзяў Божых.
20 Кожны няхай застае́цца ў тым званні, у якім быў паклíканы.
21 Ты паклíканы, будучы рабом? Не турбуйся. Але калі і можаш стаць вольным, то выберы лепшае.
22 Таму што раб, паклíканы ў Госпадзе, з’яўляецца вольным у Госпада; таксама і пакліканы вольны з’яўляецца рабом Хрыстовым.
23 Вы куплены дарагою цаною; не станавіцеся раба́мі людзей.
24 Кожны, у якім званні быў паклíканы, браты, у тым няхай і застае́цца перад Богам.
25 Наконт дзявоцтва я наказу Госпада не ма́ю, а даю пара́ду як той, хто па міласці Госпада варты даверу.
26 Дык вось, лічу, што з-за цяперашніх цяжкасцей добра заставацца так, што добра для чалавека жыць так.
27 Ты звязаны з жонкаю́ не шукай разводу. Ты застаўся без жонкí не шукай жонкі.
28 Аднак калі і ажэнішся, то не саграшы́ш; і калі дзяўчына выйдзе замуж, то не саграшы́ць. Але яны будуць цярпець нягоды цялесныя; а я шкадую вас.
29 Вось што кажу вам, браты: час ужо кароткі, так што і тыя, хто ма́е жонку, павінны жыць, як тыя, хто не ма́е;
30 і хто плача — як тыя, хто не плача; і хто радуецца — як тыя, хто не радуецца; і хто купляе — як тыя, хто не набыва́е;
31 і хто карыстаецца светам гэтым — як тыя, хто не карыстаецца; бо міна́е аблічча свету гэтага.
32 А я хачу, каб вы не мелі клопату. Нежанаты клапоціцца пра Гасподняе: як дагадзíць Госпаду;
33 а жанаты клапо́ціцца пра свецкае: як дагадзíць жонцы. Ёсць розніца паміж замужняю жанчынаю і дзяўчынаю;
34 незамужняя клапо́ціцца пра Гасподняе: як дагадзíць Госпаду, каб быць святою і целам, і духам; а замужняя клапо́ціцца пра свецкае: як дагадзíць мужу.
35 Кажу гэта для вашай жа карысці: не для таго, каб накінуць на вас путы, а каб вы былі добрапрыстойнымі і заставаліся з Госпадам няўхільна.
36 Калі ж хто лíчыць непрыстойным для сваёй дзяўчыны, што яна, пераспе́ўшы, застане́цца так, той няхай робіць як хоча — ён не саграшыць; няхай такія выходзяць замуж.
37 Але хто непарушна цвёрды ў сэрцы сваім і не зму́шаны неабходнасцю, а ма́е ўладу рабіць па волі сваёй і ў сэрцы сваім вырашыў захаваць яе дзяўчынаю, той добра робіць.
38 Таму той, хто выдае́ замуж сваю дзяўчыну, робіць добра, а хто не выдае́, робіць лепш.
39 Жонка звя́зана законам, пакуль жывы муж яе; калі ж муж яе памрэ, яна вольная выйсці замуж за каго хоча, толькі ў Госпадзе.
40 Але блажэннейшая яна, калі застане́цца так, паводле майго меркавання; а думаю, што і я ма́ю Духа Божага.

Да Карынфян 1-е Пасланне святога Апостала Паўла, 7 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.