Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Самуэля | 29 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 І сабралі Філістынцы ўсе дружыны свае каля Афэку, а Ізраільцяне расклаліся табарам каля крыніцы, якая была ў Езрээлі.
2 І валадары Філістынскія стаялі на чале сотняў і тысячаў, а Давід з ваярамі сваімі ішоў у канцы, пры Ахішу.
3 І сказалі валадары Філістынскія: «Што гэта за Гебраі?» І Ахіш тлумачыў князям Філістынскім: «Гэта Давід, слуга ў Саўла, валадара Ізраіля. Ён ужо шмат часу, некалькі гадоў быў у мяне, і я не знайшоў у ім чагосьці такога ад дня, у які ён прыйшоў да мяне, аж да гэтага дня!»
4 Але загневаліся на яго князі Філістынскія, і сказалі яму: «Няхай вернецца гэты чалавек і сядзіць на месцы сваім, дзе ты пасадзіў яго, і няхай не ідзе з намі ў бой, каб ня стаўся ён ворагам нашым, калі пачнем бой. Якім чынам мог бы ён вярнуць ласку ў валадара свайго, калі не галовамі гэтых людзей?
5 Ці ж гэта ня той самы Давід, якому сьпявалі пры танцах: “Пабіў Саўл тысячы, а Давід — дзясяткі тысячаў”?»
6 І паклікаў Ахіш Давіда, і сказаў яму: «На жыцьцё ГОСПАДА! Ты — чэсны і добры ў вачах маіх, ты выходзіў і вяртаўся разам са мною ў табар, я не знайшоў у табе нічога благога ад дня, у які ты прыйшоў да мяне, аж да гэтага дня. Але князям ты не падабаешся.
7 Дык вярніся і ідзі ў супакоі, і не калеч вачэй валадароў Філістынскіх».
8 І сказаў Давід Ахішу: «Што я такога зрабіў, або што знайшоў ты такога ў слузе тваім ад дня, калі я прыйшоў да цябе, аж да гэтага дня, каб ня мог я ісьці і ваяваць супраць ворагаў гаспадара майго, валадара?»
9 У адказ Ахіш сказаў Давіду: «Ведаю я, што ты добры ў вачах маіх, як анёл Божы, але валадары Філістынскія сказалі: “Няхай не ідзе ён з намі ў бой”.
10 Дзеля таго ўстань ты і слугі гаспадара твайго, якія прыйшлі з табой, і ўстаньце вельмі рана, і як пачне днець, адыйдзіце адсюль».
11 І ўстаў ноччу Давід і людзі ягоныя, каб вырушыць у дарогу раніцай і вярнуцца ў зямлю Філістынскую. А Філістынцы пайшлі ў Езрээль.

Першая кніга Самуэля, 29 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.