Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Карыньцянам | 8 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Паведамляем вам, браты, пра ласку Божую, якая дадзеная цэрквам Македоніі,
2 бо ў вялікім выпрабаваньні прыгнётам у іх багата радасьці, і ў глыбокай убогасьці іхняй памнажаецца багацьце іхняй шчырасьці,
3 бо яны маюць добрую ахвоту па сілах і звыш сілы, я сьведчу гэта.
4 Са шматлікімі просьбамі яны прасілі нас прыняць ласку і супольнасьць служэньня для сьвятых;
5 ды ня толькі, як мы спадзяваліся, але яны аддалі сябе спачатку Госпаду, і нам паводле волі Божай.
6 Дзеля гэтага мы прасілі Ціта, каб ён, як пачаў, так і зьдзейсьніў у вас і гэтую ласку.
7 А як вы багатыя ўсім: вераю, і словам, і веданьнем, і ўсякай дбайнасьцю, і любоўю вашаю да нас, дык і ў гэтай ласцы мейце шчодра.
8 Кажу гэта не як загад, але дбайнасьцю іншых выпрабоўваю шчырасьць і вашай любові.
9 Бо вы ведаеце ласку Госпада нашага Ісуса Хрыста, што Ён, быўшы багатым, зьбяднеў дзеля вас, каб вы Яго ўбоствам узбагаціліся.
10 І я даю ў гэтым параду, бо гэта карысна вам, якія ня толькі рабіць, але і хацець пачалі з леташняга году.
11 А цяпер зьдзейсьніце справу, каб, як з ахвотаю хацелі, гэтак і зьдзейсьнілі паводле магчымасьці.
12 Бо, калі была раней ахвота, яна адпаведная паводле таго, як хто мае, а не паводле таго, як ня мае.
13 Бо не на тое, каб другім была палёгка, а вам прыгнёт, але каб была роўнасьць.
14 У цяперашні час ваш лішак дзеля іх нястачы, каб і іхні лішак стаўся дзеля вашае нястачы, каб была роўнасьць,
15 як напісана: «Хто [сабраў] шмат, ня меў лішку; і хто мала, ня меў нястачы».
16 Дзякуй Богу, Які даў у сэрцы Ціта гэткую дбайнасьць адносна вас,
17 бо ён і просьбу прыняў, і з вялікай дбайнасьцю сваёй ахвотай пайшоў да вас.
18 А з ім паслалі мы брата, якога хваляць за Эва́нгельле ў-ва ўсіх цэрквах.
19 І ня толькі гэта, але ён і рукапакладзены ад цэркваў спадарожнік наш з тою ласкаю, якою мы служым на славу Самога Госпада і паводле вашае ахвоты,
20 высьцерагаючыся, каб ня га́ніў нас хто за гэткае мноства [служэньняў], якімі мы служым,
21 бо мы дбаем пра добрае ня толькі перад Госпадам, але і перад людзьмі.
22 Дык мы паслалі з імі брата нашага, якога дбайнасьць мы часта выпрабоўвалі шмат у чым, які цяпер яшчэ больш дбайны дзеля вялікай пэўнасьці адносна вас.
23 Што да Ціта, гэта мой супольнік і ваш супрацоўнік; а што да братоў нашых, яны — пасланцы цэркваў, слава Хрыста.
24 Дык перад абліччам цэркваў зьявіце ім доказ любові вашай і пахвалы́ нашае адносна вас.

Другое пасланьне да Карыньцянаў Апостала Паўла, 8 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.