Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Самуэля | 4 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 І пачуў Ішбаал, сын Саўла, што памёр Абнэр у Хеўроне, і самлелі рукі ягоныя, і ўвесь Ізраіль стрывожыўся .
2 Сын Саўла меў двух начальнікаў войска, адзін меў імя Баана, а імя другога — Рэхаў, сыны Рымона з Бээроту, з сыноў Бэн’яміна, бо Бээрот залічалі да Бэн’яміна.
3 Жыхары Бээроту ўцяклі ў Гіттаім і жылі там прыхаднямі аж па сёньняшні дзень.
4 А Ёнатан, сын Саўла, меў кульгавага сына. Бо калі ён меў яшчэ пяць гадоў, надыйшла вестка пра Саўла і Ёнатана з Езрээлю, і нянька ягоная схапіла яго і ўцякла. І калі яна пасьпешна ўцякала, ён упаў і скалечыўся. А называўся ён Мэфібашэт.
5 І пайшлі сыны Рымона з Бээроту, Рэхаў і Баана, і ўвайшлі ў сьпякоту дня ў дом Ішбаала. Быў поўдзень, і ён спаў на ложку.
6 І ўвайшлі Рэхаў і Баана, брат ягоны, у сярэдзіну дома, [нібы] ўзяць пшаніцы; і ўдарылі яго ў жывот, і ўцяклі.
7 Калі яны ўвайшлі ў дом, ён спаў на ложку сваім у спальні. Яны ўдарылі яго, і забілі, і адрэзалі галаву яму, і ішлі ўсю ноч дарогай Арабы.
8 І прынесьлі яны галаву Ішбаала Давіду ў Хеўрон і сказалі валадару: «Вось галава Ішбаала, сына Саўла, ворага твайго, які цікаваў на жыццё тваё. Даў ГОСПАД сёньня гаспадару нашаму, валадару, адпомсьціць Саўлу і насеньню ягонаму».
9 У адказ Рэхаву і Баану, брату ягонаму, сынам Рымона з Бээроту, сказаў Давід: «На жыцьцё ГОСПАДА, Які вызваліў жыцьцё маё з ўсякае бяды.
10 Калі таго, хто паведаміў мне і сказаў: “Саўл памёр”, думаючы, што гаворыць мне радасную вестку, я схапіў і забіў у Цыклягу, замест таго, каб даць яму нагароду за вестку,
11 тым больш цяпер, калі ліхія людзі забілі нявіннага чалавека ў доме ягоным на ложку ягоным, няўжо не павінен я спагнаць кроў ягоную з рук вашых і зьнішчыць вас з зямлі?»
12 І загадаў Давід слугам сваім забіць іх. І яны забілі іх, і адсеклі рукі і ногі, і павесілі іх каля сажалкі ў Хеўроне. А галаву Ішбаала занесьлі і пахавалі ў магіле Абнэра ў Хеўроне.

Другая кніга Самуэля, 4 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.