Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Самуэля | 21 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 І панаваў голад на зямлі ў дні Давіда тры гады, год за годам. І раіўся Давід у ГОСПАДА, а ГОСПАД сказаў: «Над Саўлам і над домам ягоным цяжыць кроў, бо ён вымардаваў Гібэонцаў».
2 І, сабраўшы Гібэонцаў, сказаў ім валадар, а Гібэонцы не былі з сыноў Ізраіля, але з рэшты Амарэйцаў. Сыны Ізраіля пакляліся ім не чапаць іх, але Саўл стараўся зьнішчыць іх з руплівасьці сваёй дзеля сыноў Ізраіля і Юды.
3 І сказаў Давід Гібэонцам: «Што я павінен вам зрабіць? І чым вас уласкавіць, каб вы дабраславілі спадчынуе ГОСПАДА?»
4 Гібэонцы сказалі яму: «Ня трэба нам ані срэбра, ані золата ад Саўла або ад дому ягонага, і ня трэба нам, каб быў забіты чалавек з Ізраіля». І сказаў ім валадар: «Што вы толькі скажаце, я зраблю вам».
5 І сказалі яны валадару: «З сыноў таго чалавека, які нас нішчыў і меў намер выгубіць нас, каб не засталося нікога з нас у межах Ізраіля,
6 няхай будуць дадзены нам сем чалавек, а мы іх павесім перад ГОСПАДАМ у Гібэоне на гары ГОСПАДА». І валадар сказаў: «Я дам».
7 Але пашкадаваў валадар Мэфібашэта, сына Ёнатана, сына Саўла, дзеля прысягі, складзенай ГОСПАДУ між Давідам і сынам Саўла Ёнатанам.
8 І ўзяў валадар двух сыноў Рыцпы, дачкі Аі, якіх бацькам быў Саўл, Армона і Мэрыббаала, і пяць сыноў Мэраб, дачкі Саўла, бацькам якіх быў Адрыэль, сын Барзілая з Мэхолы.
9 І Давід аддаў іх у рукі Гібэонцаў, якія павесілі іх на гары перад ГОСПАДАМ. І загінулі гэтыя сямёра разам, і былі яны забітыя ў першыя дні жніва, на пачатку жніва ячменю.
10 А Рыцпа, дачка Аі, узяла лахманы і разаслала іх на камяні, і сядзела там ад пачатку жніва аж пакуль не пайшоў на іх дождж з неба, і не дазваляла нападаць на іх птушкам нябесным удзень і зьвярам палявым уначы.
11 І было паведамлена Давіду пра тое, што рабіла Рыцпа, дачка Аі, наложніца Саўла.
12 І выправіўся Давід, і забраў ад жыхароў Ябэшу ў Гілеадзе косткі Саўла і косткі Ёнатана, сына ягонага, якія тыя здабылі патаемна з плошчы ў Бэт-Шане, дзе іх былі павесіўшы Філістынцы, калі забілі Філістынцы Саўла ў Гільбоа.
13 І перанёс ён адтуль косткі Саўла і косткі Ёнатана, сына ягонага, і сабралі косткі павешаных.
14 І пахавалі іх і косткі Саўла і Ёнатана, сына ягонага, у зямлі Бэн’яміна ў Цэлі, у магіле Кіша, бацькі ягонага. І зрабілі ўсё, што загадаў валадар. І таксама гэтым быў праслаўлены Бог над зямлёю.
15 І пачалася зноў вайна Філістынцаў супраць Ізраіля. І пайшоў Давід са слугамі сваімі, і ваяваў з Філістынцамі. І Давід адчуў сябе змучаным.
16 І Ішбі-бэ-Ноб, які быў з нашчадкаў Рафы, і дзіда ягоная важыла трыста сыкляў медзі, і падпаясаны ён быў новым мячом, хацеў забіць Давіда.
17 Але Абішай, сын Цэруі, прыйшоў яму на дапамогу. І ўдарыў ён Філістынца, і забіў яго. І людзі Давіда пакляліся і сказалі: «Ужо больш ня пойдзеш з намі ваяваць, каб не патух сьветач Ізраіля».
18 Неўзабаве зноў пачалася вайна ў Нобе супраць Філістынцаў. І Сіббэхай з Хушу забіў Сафа з роду Рафы.
19 І яшчэ была вайна супраць Філістынцаў у Гобе. І Эльханан, сын Яіра з Бэтлеему, забіў Галіята з Гату, у якога цаўё дзіды было быццам навой ткацкі.
20 І была яшчэ вайна ў Гаце, і быў вялізарны чалавек, які меў па шэсьць пальцаў на кожнай руцэ і на кожнай назе, разам дваццаць чатыры пальцы, з роду Рафы.
21 І ён зьневажаў Ізраіля, і забіў яго Ёнатан, сын Шаммы, брата Давіда.
22 Гэтыя чатыры чалавекі былі з роду Рафы з Гату. Яны пагінулі ад рукі Давіда і слугаў ягоных.

Другая кніга Самуэля, 21 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.