Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Самуэлява | 5 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I Пілішчане ўзялі скрыню Божую, і прынесьлі яе з Евен-Езэру да Ашдоду.
2 I ўзялі Пілішчане скрыню Божую, і ўнесьлі яе да дому Даґонавага, і пастанавілі яе ля Даґона.
3 I ўсталі Ашдодзяне назаўтрае, і вось, Даґон упаў ніцма відам сваім да далоўя перад скрыняю СПАДАРОВАЮ. I ўзялі яны Даґона, і зьвярнулі яго на свае месца.
4 I ўсталі яны заўтра нараніцы, і вось, Даґон упаў ніцма да далоўя перад скрыняю СПАДАРОВАЮ; а галава Даґонава і абедзьве далані яго рук адсечаныя на парозе, толькі часьць рыбы засталася на ім.
5 Затым ня ступаюць сьвятары Даґонавы і ўсі прыходзячыя да дому Даґонавага на парог Даґонаў ув Ашдодзе дагэтуль.
6 I стала цяжкою рука СПАДАРОВА над Ашдодзянамі, і ён спустошыў іх, і зразіў іх скуламі, Ашдод а аколіцу яго.
7 I абачылі людзі Ашдоду, што гэта так, і сказалі: «Няхай не перабывае скрыня Бога Ізраелявага ў нас, бо цяжкая рука Ягоная над намі і над Даґонам, богам нашым».
8 I паслалі, і зьберлі ўсіх князёў Пілісцкіх да сябе, і сказалі: «Што зробім із скрыняю Бога Ізраелявага?» I сказалі: «Да Ґафу хай кружыняюць скрыню Бога Ізраелявага». I кружынялі скрыню Бога Ізраелявага да Ґафу.
9 I было просьле тога, як кружынялі яе, што была рука СПАДАРОВА на месьце — жах вельмі вялікі, і зразіў СПАДАР жыхараў места ад малога аж да вялікага, і прабіліся ў іх скулы.
10 I адаслалі яны скрыню Божую да Екрону; і як прышла скрыня Божая да Екрону, загаласілі Екроняне, кажучы: «Прыкружынялі да мяне скрыню Бога Ізраелявага, каб зрабіць сьмерць імне й люду майму».
11 I паслалі, і зьберлі ўсіх князёў Пілісцкіх, і сказалі: «Адашліце скрыню Бога Ізраелявага; хай яна зьвернецца на месца свае, каб не зрабіла сьмерці імне а люду майму»; бо быў сьмяротны жах у вусім месьце: вельма была цяжкая ім рука Божая там.
12 I людзі, каторыя не памерлі, зражаныя былі скуламі, і ўзыходзіла галашэньне места аж да нябёсаў.

Першая кніга Самуэлява, 5 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.