Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Евангеля Мацьвея | 17 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 А дзён за шэсьць бярэць Ісус Пётру, Якава а Яана, брата ягонага, і ўзводзе іх асобна на гару высокую.
2 I адмяніўся перад імі: і зазьзяла відзеньне Ягонае, як сонца, адзецьці ж Ягоныя сталі белыя, як сьвятліня.
3 I вось, паказаліся ім Масей а Ільля, гукаючы зь Ім.
4 I, адказуючы, Пётра сказаў Ісусу: «Спадару! добра нам тут быць; калі хочаш, зробім тут тры буданы: Табе адзін, і Масею адзін, і адзін Ільлі».
5 Як ён яшчэ гукаў, вось, булак сьветлы ахінуў іх; і вось, голас із булаку кажучы: «Гэта ё Сын Мой Умілаваны, Каторага Я вельмі ўпадабаў; Яго слухайце».
6 I, пачуўшы, вучанікі палі ніцма, і вельма спалохаліся.
7 Але Ісус, прыступіўшыся, даткнуўся да іх і сказаў: «Устаньце й не палохайцеся».
8 I ўзьняўшы вочы свае, яны нікога не абачылі, апрача аднаго Ісуса.
9 I як яны зыходзілі з гары, Ісус забараніў ім, кажучы: «Нікому не кажыце пра гэту відзень, пакуль Сын Людзкі ня ўскрэсьне зь мертвых».
10 I папыталіся ў Яго вучанікі Ягоныя: «Як жа кніжнікі кажуць, што Ільля мае прыйсьці ўперад?»
11 I, адказуючы, Ісус сказаў ім: «Запраўды, Ільля мае прыйсьці ўперад і ўладзіць усе;
12 Але кажу вам, што Ільля ўжо прышоў, і не пазналі яго, а зрабілі зь ім, што хацелі; гэтак і Сын Людзкі будзе цярпець ад іх».
13 Тады вучанікі зразумелі, што Ён казаў ім празь Яана Хрысьціцеля.
14 I як яны прышлі да груду, то прыступіў да Яго чалавек і, уклякшы перад Ім,
15 Сказаў: «Спадару! зьмілуйся над сынам маім, бо ён люнатык, і вельма мучаецца, бо часта валіцца ў вагонь і часта — ў ваду.
16 I я быў прывёўшы яго да вучанікаў Тваіх, але яны не маглі ўздаравіць яго».
17 I Ісус, адказуючы, сказаў: «О родзе няверны а крутадушны! пакуль буду з вамі? пакуль буду цярпець вас? прывядзіце яго да Мяне сюды».
18 I зганіў яго Ісус; і нячысьцік вышаў зь яго; і дзяцюк ачуняў тае ж гадзіны.
19 Тады вучанікі, прыступіўшыся да Ісуса наадзіноце, сказалі: «Чаму мы не маглі выгнаць яго?»
20 Ісус жа сказаў ім: «З прычыны няверы вашае; бо запраўды кажу вам: калі вы будзеце мець веру з гарчычнае зярнё і скажаце гары гэтай: ‘Перайдзі адгэтуль туды’, і яна пярэйдзе; і нічога ня будзе немагчымага вам.
21 Гэты ж род выганяецца адно малітваю а постам».
22 I як яны перабывалі ў Ґалілеі, Ісус сказаў ім: «Сын Людзкі неўзабаве выданы будзе ў рукі людзкія;
23 I заб'юць Яго, і на трэйці дзень ускрэсьне». I яны вельмі засмуціліся.
24 I прышлі яны да Капернауму, і падышлі да Пётры зьбіраньнікі дыдрахмаў, і сказалі: «Ці ня дасьць Вучыцель ваш дыдрахмы?»
25 Ён адказаў: «Але». I як увыйшоў ён у дом, то Ісус, выпярадзіўшы яго, сказаў: «Як табе здаецца, Сымоне, каралёве земныя з каго бяруць мыта альбо падачкі: із сыноў сваіх, ці з чужых?»
26 Пётра кажа Яму: «3 чужых». Ісус сказаў яму: «Значыцца, сынове вольныя.
27 Але каб нам не зрабіць спадману ім, пайдзі да мора, закінь вуду, і першую рыбу, каторую зловіш, вазьмі, і, рашчыніўшы ў яе рот, знойдзеш статыр; вазьмі яго і аддай ім за Мяне й за сябе».

Евангеля подле сьвятога Мацьвея, 17 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.