Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Сохоні | 1 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Слова СПАДАРОВА, што было да Сохоні, сына Хусі, сына Ґедалі, сына Аморы Гэзэчонка за дзён Ёсі Амонёнка, караля Юдэйскага.
2 «Супоўна зьнішчу ўсе зь віду зямлі, — агалашае СПАДАР: —
3 Зьнішчу людзіну й статак; зьнішчу птушкі нябёсныя і рыбу морскую, і спадманы нягоднікаў; і адатну чалавека ізь зямлі, — агалашае СПАДАР.
4 І выцягну руку Сваю на Юдэю і на ўсіх жыхараў Ерузаліму; і адатну з гэтага месца астачу Ваала, і імя службітоў балвановых ізь сьвятарамі,
5 І тых, што кланяюцца на стрэхах войску нябёснаму, і тых, што кланяюцца і што прысягаюць СПАДАРОМ, і што прысягаюць каралём сваім,
6 І тых, што адвярнуліся ад СПАДАРА, і тых, што ня гукалі СПАДАРА ані пыталіся празь Яго».
7 Змоўкні ў прытомнасьці Спадара СПАДАРА, бо блізка дзень СПАДАРОЎ, бо прыгатаваў СПАДАР аброк, пасьвяціў пазваных сваіх.
8 І станецца ў дзень аброку СПАДАРОВАГА: «Я даведаюся да князёў а да сыноў каралеўскіх а да таковых, што адзяюцца ў вадзецьце чужаземскае;
9 Таго самага дня даведаюся да ўсіх тых, што скачуць пераз парог, што напаўняюць дамы гаспадара свайго ўсілствам а ашукаю.
10 І станецца таго дня, — агалашае СПАДАР, — гук галашэньня ад Рыбнае брамы, і вык ад другое, і вялікі грукат ад узгоркаў.
11 Выйце, жыхары Мактэшу, бо ўвесь канаанскі люд будзе сьцяты, усі абешаныя срэбрам выгублены.
12 І станецца ў тым часе, што Я ізь сьвечкамі прасачу Ерузалім і даведаюся да людзёў, што ськісьлі на бузе сваёй, што кажуць у сэрцу сваім: “СПАДАР ня робе ані дабра, ані ліха”.
13 І маемасьць іхная стане здабыткам, а дамы іхныя — спусьценьням; пастановяць дамы, але ня будуць жыць у іх; і пасадзяць вінішчы, але ня будуць піць віна зь іх».
14 Блізка вялікі дзень СПАДАРОЎ, блізка й вельма барзьдзіць; чуваць голас дня СПАДАРОВАГА; дужасіл там горка загалосе.
15 Дзень гневу дзень тый, дзень немарасьці а гароты, дзень выгубленьня а спустошаньня, дзень болак а туману,
16 Дзень трубы а гуку на ўмацаваных местах а на высокіх вежах.
17 І прывяду гароту на людзёў, і яны будуць хадзіць, як нявісныя, бо яны ізграшылі супроці СПАДАРА; і кроў іхная будзе выліта, як пыл, і цела іхнае, як гной.
18 Ані срэбра іхнае, ані золата іхнае ня зможа вывальніць іх у дзень гневу СПАДАРОВАГА, але агнём завісьці Ягонае пажэрта будзе ўся зямля, бо канец, ды борзды, зробе ўсім жыхарам гэтае зямлі.

Кніга прарокі Сохоні, 1 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.