Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Летапісу | 12 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I сталася, як каралеўства Рэговоамова ўтрывалілася, і ён стаў дужым, тады пакінуў ён права СПАДАРОВА, і ўвесь Ізраель ізь ім.
2 I сталася на пятым годзе караляваньня Рэговоамовага, што ўзышоў Шышак, кароль Ягіпецкі, на Ерузалім, — бо яны ізрадзілі СПАДАРА, —
3 З тысяча дзьвесьце цялежкамі і з шасьцьдзясят тысячамі коньнікаў; і ня было ліку люду, што прышоў ізь ім ізь Ягіпту, Лібянам, Суккіімам а Ефіоплянам;
4 I ўзяў умацаваныя месты ў Юдэі, і прышоў да Ерузаліму.
5 I прышоў Шэмая прарока да Рэговоама а князёў Юдэі, што былі зьбершыся ў Ерузаліме, ад Шышака, і сказаў ім: «Гэтак кажа СПАДАР: “Вы пакінулі Мяне, за тое Я пакіну вас у рукі Шышаку”».
6 I ўкарыліся князі Ізраелявы а кароль, і сказалі: «Справядлівы СПАДАР!»
7 Як абачыў СПАДАР, што яны ўкарыліся, тады было слова СПАДАРОВА да Шэмаі, кажучы: «Яны ўкарыліся; ня выгублю іх, і неўзабаве дам ім выбаўленьне, і ня выльлецца гнеў Мой на Ерузалім рукою Шышаковаю;
8 Будуць яны, адылі, нявольнікамі ягонымі, каб ведалі, што знача служыць Імне і служыць каралеўствам земным».
9 I ўзышоў Шышак, кароль Ягіпецкі, да Ерузаліму, і ўзяў скарбы дому СПАДАРОВАГА й скарбы дому каралеўскага; усе ўзяў ён: узяў і малыя шчыты залатыя, каторыя зрабіў Салямон.
10 I зрабіў кароль Рэговоам замест іх малыя шчыты мядзяныя, і паручыў іх начэльніку ганцоў, што сьцераглі ўход да дому каралеўскага.
11 I, як толькі кароль уходзіў да дому СПАДАРОВАГА, прыходзілі ганцы, і несьлі іх, і адносілі іх ізноў да пакою ганцоў.
12 І як ён укарыўся, тады адвярнуўся ад яго гнеў СПАДАРОЎ і ня згубіў яго канчальна; дый у Юдэі было шмат чаго добрага.
13 I ўмацаваўся кароль Рэговоам у Ерузаліме, і гаспадарстваваў; бо сорак адзін год быў Рэговоаму, як ён загаспадарстваваў, і сямнанцаць год гаспадарстваваў у Ерузаліме, у месьце, што з усіх плямёнаў Ізраелявых абраў СПАДАР, каб там перабывала імя Ягонае. Імя маці ягонае Наама Амонянка.
14 I рабіў ён ліха, бо не прыгатаваў сэрца свайго да тога, каб шукаць СПАДАРА.
15 I справы Рэговоамовы, першыя й апошнія, ціж не апісаны яны ў кнігах Шэмаі прарокі й Адды відзеньніка: «Радаводныя кнігі»? I былі войны ў Рэговоама зь Еровоамом усі дні.
16 I супачыў Рэговоам із айцамі сваімі, і пахаваны ў месьце Давідавым. I загаспадарстваваў Авія, сын ягоны, замест яго.

Другая кніга Летапісу, 12 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.