Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Летапісу | 19 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I зварачаўся Ясапат, кароль Юдэйскі, у супакою да дому свайго, да Ерузаліму.
2 I вышаў наўпярэймы яму Егу Гананёнак, відзеньнік, і сказаў каралю Ясапату: «Ці табе памагаць бязбожнаму і любіць тых, што ненавідзяць СПАДАРА? За тое гнеў на цябе ад СПАДАРА.
3 Адылі й добрае знойдзена ў табе ў тым, што ты выпратаў гаі ў зямлі і прыгатаваў сэрца свае шукаць СПАДАРА».
4 I жыў Ясапат у Ерузаліме. I ўзноў пачаў ён абходзіць люд ад Веер-Шэвы аж да гары Яхрэмавае, і наварачаў іх да СПАДАРА, Бога айцоў іхных.
5 I прызначыў судзьдзяў у зямлі па ўсіх умацаваных местах Юдэі, у кажным месьце,
6 I сказаў судзьдзям: «Глядзіце, што вы робіце; бо вы судзіце ня дзеля чалавека, але дзеля СПАДАРА, Каторы з вамі ў справе суду.
7 Дык хай страх СПАДАРОЎ будзе на вас: уважайце, што чыніце, бо няма бяспраўя ў СПАДАРА, Бога нашага, ані ўвагі на асобы, ані браньня лапаноў».
8 І ў Ерузаліме прызначыў Ясапат ізь Левітаў а ізь сьвятароў а з галоваў айцоў Ізраеля да суду СПАДАРОВАГА і да сьпярэчак. I яны зварачаліся да Ерузаліму.
9 I расказаў ім, кажучы: «Гэтак будзеце рабіць у страху СПАДАРОВЫМ, верна і з супоўным сэрцам.
10 I якая справа прыйдзе да вас ад братоў вашых, што жывуць у местах сваіх, меж крыві й крыві, меж Права й расказаньня, уставаў і судоў, вы перасьцерагайце іх, каб яны не грашылі супроці СПАДАРА, і гнеў ня прышоў на вас і на братоў вашых; гэтак чыніце і ня ізгрэшыце.
11 I вось, Амара, найвышшы сьвятар, над вамі ў кажнай справе СПАДАРОВАЙ, а Зэвада Ізмайлёнак, дзяржаўца дому Юдзінага, да ўсіх справаў каралеўскіх, таксама Левіты ўраднікі ў вас. Мацуйцеся а дзейце, і СПАДАР будзе з добрым».

Другая кніга Летапісу, 19 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.