Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Летапісу | 27 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Дваццаць пяць год было Ёфаму, як загаспадарстваваў, і шаснанцаць год гаспадарстваваў у Ерузаліме; імя маці ягонае Еруша Садочышка.
2 I рабіў ён пасьцівае ў ваччу СПАДАРОВЫМ сусім чыста так, як рабіў Узя, айцец ягоны; ня ўходзіў, адылі, у дом СПАДАРОЎ; і люд яшчэ згубна дзеялі.
3 Ён пабудаваў вышнюю браму дому СПАДАРОВАГА, і шмат пабудаваў сьцяны Офела;
4 I места пабудаваў на гары Юдэйскай, і ў лясох пастанавіў палацы а вежы.
5 Ён ваяваў з каралём сыноў Амонавых і здолеў іх; і далі яму сынове Амонавы таго году сто таланяў срэбра, і дзесяць тысячаў мераў пшонкі, і ячменю дзесяць тысячаў. Гэта давалі ізноў яму сынове Амонавы і на другі год, і на трэйці.
6 Гэтак мацаваўся Ефам, бо ён уладзіў дарогі свае перад відам СПАДАРА, Бога свайго.
7 Засталыя справы Ёфамовы, і ўсі войны ягоныя, і дарогі ягоныя апісаны ў кнізе каралёў Ізраельскіх а Юдэйскіх.
8 Дваццаць пяць год было яму, як ён загаспадарстваваў, і шаснанцаць год гаспадарстваваў у Ерузаліме.
9 I супачыў Ёфам із айцамі сваімі, і пахавалі яго ў месце Давідавым. I загаспадарстваваў Агаз, сын ягоны, замест яго.

Другая кніга Летапісу, 27 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.