Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Летапісу | 15 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I Дух Божы зышоў на Азару Одэдзёнка.
2 I вышаў ён наўпярэймы Асе, і сказаў яму: «Паслухайце мяне Аса а ўвесь Юда а Венямін: СПАДАР із вамі, як вы зь ім; і калі будзеце шукаць Яго, знойдзеце Яго; калі ж пакінеце Яго, Ён пакіне вас.
3 I шмат дзён Ізраель быў без праўдзівага Бога, і без сьвятара-вучыцеля, і бяз Права;
4 Але як яны ў немарасьці сваёй навярнуліся да СПАДАРА, Бога Ізраелявага, і шукалі Яго, і Ён даўся ім знайсьці.
5 I тых часоў ня было супакою таму, хто вышаў, ані таму хто ўвыйшоў; бо вялікая замятня была ў вусіх жыхараў земляў.
6 І народ губіў народ, і места — места, бо СПАДАР парушаў іх усімі немарасьцьмі.
7 Але вы будзьце моцныя, і хай ня слабнуць рукі вашыя, бо Ён надгарода за ўчынкі вашыя».
8 І як Аса пачуў гэтыя словы а прароцтвы Одэдзёнка прарокі, ён асьмеліўся й выкінуў агідныя балваны з усяе зямлі Юдзінае а зь Веняміновае а зь местаў, што ён заваяваў на гары Яхрэмавай, і аднавіў аброчнік СПАДАРОЎ, каторы перад сеньмі СПАДАРОВЫМІ.
9 I зьбер усяго Юду а Веняміна а чужнікоў ізь імі зь Яхрэма а Манаса а із Сымона, бо множасьць іх перайшло з Ізраеля, як яны абачылі, што СПАДАР, Бог ягоны, зь ім.
10 I зьберліся да Ерузаліму трэйцяга месяца, пятнанцатага году дзяржавы Асы;
11 I абраклі таго дня СПАДАРУ із здабытку, каторы прывялі, з буйнога статку сямсот і з драбнога сем тысячаў;
12 I ўвыйшлі ў змову, каб шукаць СПАДАРА, Бога айцоў сваіх, з усяго сэрца свайго і з усяе душы свае.
13 А кажны, хто ня будзе шукаць СПАДАРА, Бога Ізраелявага, мае памерці, ад малога аж да вялікага і ад мужчыны аж да жонкі.
14 I прысягалі СПАДАРУ голасна, і з гуканьням, і з трубамі, і з рагамі.
15 I цешыліся ўсі Юдэі з гэтае прысягі, бо прысягалі з усяго сэрца свайго, і з усім жаданьням шукалі Яго, і Ён даўся ім знайсьці. I даў ім СПАДАР супакой навокал.
16 I Мааху, маці сваю, кароль спабыў годнасьці караліцы за тое, што яна зрабіла агіду ў гаю. I пасек Аса балвана, і патоўк, і спаліў ля цур’я Кідрону.
17 Хоць узвышшы ня былі аддалены ў Ізраелю, але сэрца Асіна было дасканальнае ўсі дні яго.
18 I прынёс ён да дому СПАДАРОВАГА пасьвячэньні айца свайго і свае пасьвячэньні — срэбра а золата а судзьдзё.
19 I ня было вайны да трыццаць пятага году дзяржавы Асы.

Другая кніга Летапісу, 15 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.