Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Летапісу | 4 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I зрабіў мядзяны аброчнік: дваццаць локцяў удаўжкі ён, і дваццаць локцяў ушыркі ён, і дзесяць локцяў увышкі ён.
2 I зрабіў мора адліванае, — дзесяць локцяў ад краю аж да краю яго, — усе круглае, увышкі пяць локцяў; і ліня трыццацёх локцяў рабіла акругу яго навокал;
3 I пад ім падобнасьць валоў стаяла навокал з усіх бакоў; на дзесяць локцяў абступалі мора навокал два рады валоў, адлітых, як яно было адлівана.
4 Стаяла яно на двананцацёх валох: тры глядзелі на поўнач, тры глядзелі на захад, і тры глядзелі на паўдня, і тры глядзелі на ўсход, і мора на іх зьверху; зады ж іх былі ўнутр.
5 I ўтаўшкі на даланю яно; і краі яго, як краі чары, як квет лілі. Яно тоўпіла а дзяржала тры тысячы вядзёр.
6 I зрабіў дзесяць мыцельнікаў, і пастанавіў пядь па правым баку і пяць па левым, каб амываць у іх, — гатаванае на ўсепаленьне паласкалі ў іх; мора ж — сьвятаром, каб яны амываліся ў ім.
7 I зрабіў дзесяць залатых сьветачаў, як ім быць належыла, і пастанавіў у палацу, пяць па правым баку і пяць па левым.
8 I зрабіў дзесяць сталоў, і пастанавіў у палацу, пяць па правым баку і пяць па левым, і зрабіў сто залатых крапільніц.
9 I зрабіў сьвятарскі панадворак, і вялікі аддзел, і дзьверы да аддзелу, і ашаляваў дзьверы іх медзяй.
10 I пастанавіў мора на правым баку ўсходняга канца, на супроці паўдня.
11 I зрабіў Гурам гаршкі а лапаткі а крапільніцы. I скончыў Гурам работу, што ён меў рабіць каралю Салямону да дому Божага:
12 Два стаўпы а місы а кароны а апукі на версе двух стаўпоў, і дзьве ґірлянды накрыць акругі місаў каронаў, каторыя на версе стаўпоў,
13 І чатырыста гранатовых яблыкаў на дзьвюх ґірляндах, два рады гранатовых яблыкаў на кажнай ґірляндзе, пакрыць дзьве місы каронаў, што на стаўпох.
14 I падстаноўкі зрабіў, і мыцельнікі зрабіў на падстаноўках;
15 Адно мора, і двананцаць валоў пад ім,
16 I гаршкі, і лапаткі, і відзёлкі да мяса, і ўсі іх снадзівы зрабіў Гурам, айцец ягоны, каралю Салямону да дому СПАДАРОВАГА, із зыркае медзі.
17 У ваколіцах Ёрдану адліваў іх кароль, у густой зямлі, памеж Сукофу й Цэрэды.
18 I зрабіў Салямон усі рэчы гэтыя ў вялікай множасьці, ажно не даведаваліся вагі медзі.
19 I зрабіў Салямон усе судзьдзе да дому Божага: і залаты аброчнік, і сталы, і на іх хлеб Выкладу,
20 I сьветачы, і лянпы іх із чыстага золата, каб сьвяціць іх подле звычаю перад нутраным пакоям;
21 I кветкі, і лянпы, і абцугі залатыя, з найчыстшага золата,
22 I абцужкі да сьвечак, і чары, і ложкі, і кадзільніцы з чыстага золата; і ўход дому: нутраныя дзьверы яго да Сьвятога-Сьвятых, і дзьверы дому палацу, із золата.

Другая кніга Летапісу, 4 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.