Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Летапісу | 9 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I караліца Шэвы пачула праз славу Салямонаву, і прыехала выпрабаваць Салямона загадкамі да Ерузаліму, зь вельмі шмат прыданымі, і зь вярблюдамі, пахнючыя рэчы нясучымі, і множасьцьмі золата а дарагога каменьня. I прышла да Салямона, і мужавала зь ім праз усе, што было ў яе на сэрцу.
2 I зьясьніў Салямон ёй усі словы ейныя, і не знайшлося нічагусенькі няведамага Салямону, чаго не зьясьніў бы ён ёй.
3 I абачыла караліца Шэўская мудрасьць Салямона й дом, што ён пастанавіў,
4 I ежу за сталом ягоным, і сяданьне слугаў ягоных, і стаяньне паслугачых яму, і ўборы іхныя; таксама чашнікаў ягоных а ўборы іхныя, і ўсходы, каторымі ён узыходзіў да дому СПАДАРОВАГА, і заняло ёй дух.
5 I сказала каралю: «Праўдзівае тое слова, што я чула ў маёй зямлі празь дзеяльнасьць тваю а праз мудрасьць тваю;
6 Але я не верыла словам празь іх, пакуль ня прышла й не абачыла ачыма сваімі. I вось, імне й палавіцы не сказалі праз множасьць мудрасьці твае: ты пераходзіш галасы, якія я чула.
7 Шчасьлівыя людзі твае, і шчасьлівыя гэтыя служцы твае, каторыя кажначасна становяцца перад табою й слухаюць мудрасьць тваю!
8 Хай будзе дабраславёны СПАДАР, Бог твой, Каторы зычыў пасадзіць цябе на пасад Свой за караля ў СПАДАРА, Бога твайго. Зь любосьці Бога да Ізраеля, каб умацаваць яго на векі, устанавіў цябе за караля над ім, чыніць суд а справядлівасьць».
9 I яна падаравала караля сто дваццацьма таланямі золата; вялікаю множасьцю пахнючых рэчаў, і дарагім каменьням; і ня бывала такіх пахнючых рэчаў, якімі падаравала караліца Шэўская караля Салямона.
10 I служцы Гурамовы, і служцы Салямонавы, што прывезьлі золата з Офіру, прывезьлі й дзерва альґуміну, і дарагога каменьня.
11 I зрабіў кароль із тога дзерва альґуміну масткі да дому СПАДАРОВАГА а да палацу каралеўскага, і гарпы, і псалтыры пяюном. I ня бачана было падобнага, да гэтага ўперад у зямлі Юдэйскай.
12 Кароль жа Салямон падараваў караліцу Шэўскую ўсім, чаго яна зычыла і чаго яна прасіла, апрача такіх рэчаў, якія яна прывезла каралю. I яна выправілася, паехала да зямлі свае, яна а служцы ейныя.
13 Вагі ж золата, што прыходзіла да Салямона за адзін год, было шасьцьсот шасьцьдзясят шэсьць таланяў золата,
14 Апрача таго, паслы й купцы прыносілі, і ўсі каралі Арабскія, і дзяржаўцы краю прыносілі золата а срэбра Салямону.
15 I зрабіў Салямон дзьвесьце вялікіх шчытоў з каванага золата, — па шасьцьсот каванага золата пайшло на кажны шчыт, —
16 I трыста шчытоў малых із каванага золата, — па трыста золата пайшло на кажны шчыт; і пастанавіў іх кароль у доме зь лібанскага лесу.
17 I зрабіў кароль вялікі пасад із сланёвае косьці, і пацягнуў чыстым золатам,
18 I шэсьць уступцоў да пасаду, і залатая казулька, да пасаду прыроблена, і поручні паабапал седава, і два лявы, ля поручняў стаячыя,
19 I двананцаць лявоў, там на шасьцёх уступцох паабапал стаячых. Ня бывала такога ў ні водным каралеўстве.
20 I ўсе судзьдзё да піцьця ў караля Салямона із золата, і ўсе судзьдзё ў доме зь лібанскага лесу із золата выборнага; нічога із срэбра, яго за дзён Салямонавых мелі за нішто;
21 Бо караблі каралёвы хадзілі да Таршышу із служцамі Гурамовымі, і за тры гады раз зварачаліся караблі з Таршышу, і прывозілі золата а срэбра, сланёвую косьць а налпы а павы.
22 I перайшоў кароль Салямон усіх каралёў зямлі багацьцям а мудрасьцю.
23 I ўсі каралі зямлі жадалі бачыць Салямона, каб паслухаць мудрасьці ягонае, каторую ўлажыў Бог у сэрца ягонае.
24 I прыносіў кажны свой дар, судзьдзё срэбнае, і судзьдзё залатое, і адзецьці, зброю й пахнючыя рэчы, коні а аслы, кажную рэч упару.
25 I меў Салямон чатыры тысячы стайняў, і цялежак, і двананцаць тысячаў коньнікаў, каторыя ён памясьціў у цялежкавых местах і пры каралю — у Ерузаліме.
26 I панаваў ён над усімі каралямі, ад Ракі аж да зямлі Пілісцкае і аж да граніцаў Ягіпту.
27 I даў кароль срэбра ў Ерузаліме, як каменьня, і кедраў даў, як сыкамораў, каторых множасьць у далінах.
28 I прыводзілі Салямону коні зь Ягіпту і з усіх земляў.
29 Засталыя справы Салямонавыя, першыя й апошнія, ці не апісаны ў кнізе Нафана прарокі, і ў прароцтве Агіі Шыляніна, і ў відзенях Ідда відзеньніка празь Еровоама Невацёнка?
30 I караляваў Салямон у Ерузаліме над усім Ізраелям сорак год.
31 I супачыў Салямон із бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў месьце Давіда, айца ягонага. I закараляваў Рэговоам, сын ягоны замест яго.

Другая кніга Летапісу, 9 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.