Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Летапісу | 29 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Гэзэка загаспадарстваваў, маючы дваццаць пяць год, і дваццаць дзевяць год гаспадарстваваў у Ерузаліме; імя маці ягонае Аўя Захарышка.
2 I рабіў ён пасьцівае ў ваччу СПАДАРА сусім чыста так, як рабіў Давід, айцец ягоны.
3 Ён жа першага году дзяржавы свае, першага месяца адчыніў дзьверы дому СПАДАРОВАГА і паправіў іх;
4 I казаў прыйсьці сьвятаром а Левітам, і зьбер іх на ўсходняй вуліцы,
5 I сказаў ім: «Паслухайце мяне, Левітаве! Цяпер пасьвяціцеся й пасьвяціце дом СПАДАРА, Бога айцоў вашых, і выкіньце нечысьць ізь сьвятыні;
6 Бо бацькі нашы ізрадзілі, і рабілі ліха ў ваччу СПАДАРА, Бога нашага, і пакінулі Яго, і адвярнулі відзеньні свае ад сялібы СПАДАРОВАЕ, і павярнуліся завыйкам;
7 Таксама заперлі дзьверы сеняў, і згасілі лянпы, і кадзіла не кадзілі ані абракалі ўсепаленьняў у сьвятыні Богу Ізраельскаму.
8 Дык гнеў СПАДАРОЎ быў на Юдэі а на Ерузаліме, і аддаў іх на немарасьць, зьдзівеньне а на сьмех, як вы бачыце ачыма сваімі.
9 I вось, палі айцове нашы ад мяча, а сынове нашыя а дачкі нашыя а жонкі нашыя ў палоне за гэта.
10 Цяпер на сэрцу ў мяне — зрабіць змову із СПАДАРОМ, Богам Ізраелявым, і адверне ад нас пал гневу свайго.
11 Сынове мае! ня будзьце нядбайлыя, бо вас абраў СПАДАР стаяць перад Ім, служыць Яму й быць Яму паслугачымі а кадзеньнікамі».
12 I ўсталі Левітаве: Магаф Амасаёнак а Ёель Азаронак, з Когафічаў; і зь Мерарычаў: Кіш Аўдзянок а Азара Егалелеенак; і з Ґіршонічаў: Ёаг Зымянок а Едэн Ёажонак;
13 I зь Еліцафанічаў: Шымры а Еуель; і з Асафічаў: Захара а Матфаня;
14 I з Гэманічаў: Егуель а Шымей; і зь Ідыфунічаў: Шымая а Уззель.
15 Яны зьберлі братоў сваіх, і пасьвяціліся, і прышлі з расказаньня караля словам СПАДАРОВЫМ пратаць дом СПАДАРОЎ.
16 I ўвыйшлі сьвятарове ўнутр дому СПАДАРОВАГА пратаць, і вынесьлі ўсе нячыстае, што знайшлі ў доме СПАДАРОВЬІМ, на панадворак дому СПАДАРОВАГА; а Левітаве ўзялі гэта, вынесьці вон да цур’я Кідрону.
17 I пачалі пасьвячаць першага дня першага месяца, і восьмага дня месяца ўвыйшлі ў сені СПАДАРОВЫ; і пасьвячалі дом СПАДАРОЎ восьмі дзён, і шаснанцатага дня першага месяца скончылі.
18 I прышлі ў сярэдзіну дому да караля Гэзэкі, і сказалі: «Мы выпраталі дом СПАДАРОЎ, і аброчнік да ўсепаленьня, і ўсе судзьдзе яго, і стол раскладаньня, і ўсе судзьдзе яго;
19 I ўсе судзьдзе, каторае закінуў кароль Агаз за дзяржавы свае, у ізрадзе сваёй, мы прыгатавалі й пасьвяцілі, і во яны перад аброчнікам СПАДАРОВЫМ».
20 Тады ўстаў рана кароль Гэзэка, і зьбер князёў места, і ўзышоў да дому СПАДАРОВАГА.
21 I прывялі сем цялят-бычкоў а сем бараноў а сем баранчыкаў а сем казлоў на аброк за грэх за каралеўства а за сьвятыню а за Юдэю; і расказаў ён сыном Ааронавым, сьвятаром, абрачы на аброчніку СПАДАРОВЫМ.
22 I зарэзалі буйны статак, і ўзялі сьвятарове кроў, і пакрапілі аброчнік; і зарэзалі бараны, і пакрапілі крывёй аброчнік; і зарэзалі баранчыкі, і пакрапілі крывёй аброчкік.
23 I прывялі казлы за грэх перад відзеньне караля а грамады, і яны ўзлажылі рукі свае на іх.
24 I зарэзалі іх сьвятарове, і ачысьцілі крывёй іх аброчнік на залашчаньне за грахі ўсяго Ізраеля; бо за ўсяго Ізраеля расказаў кароль усепаленьне а аброк за грэх.
25 I пастанавіў ён Левітаў у доме СПАДАРОВЫМ із цымбаламі, псалтырамі а гарпамі, подле расказаньня Давіда а Ґада, відзеньніка каралёвага, і Нафана прарокі, бо рукою СПАДАРОВАЮ расказаньне — рукою прарокаў Ягоных.
26 I стаялі Левітаве із снадзівамі Давідавымі і сьвятарове — з трубамі.
27 I сказаў Гэзэка абрачы ўсепаленьне на аброчніку. I таго часу, як пачалося ўсепаленьне, пачалося пяцьцё СПАДАРУ з трубамі а із снадзямі Давідавымі, караля Ізраелявага.
28 I ўся грамада кланялася, і пяюны пяялі, і трубялі трубілі ўсе, пакуль ня скончылася ўсепаленьне.
29 I, як скончылі абраканьне, клякалі кароль а ўсі, што апынуліся зь ім, і кланяліся.
30 I сказаў кароль Гэзэка а князі Левітам, каб яны выхвалялі СПАДАРА словамі Давіда а Асафа відзеньніка, і яны выхвалялі аж да радасьці, і нахіналіся, і кланяліся.
31 I адказаваў Гэзэка, і сказаў: «Цяпер вы пасьвяціліся СПАДАРУ; дабліжчася й прыносьце аброкі а падзякі да дому СПАДАРОВАГА». І грамада абракла аброкі а падзякі, і, колькі было ахвотных сэрцам, усепаленьні.
32 I быў лік усепаленьняў, каторыя грамада прывялі: буйнога статку семдзясят, сто бараноў, дзьвесьце баранчыкаў; усе гэта на ўсепаленьні СПАДАРУ.
33 I пасьвячаных рэчаў шасьцьсот буйнога статку і тры тысячы авец.
34 Але сьвятароў было мала, і яны не маглі абяліць усі аброкі да ўсепаленьняў; і сілілі іх браты іхныя, Левітаве, пакуль работа была скончана і пакуль іншыя сьвятарове пасьвяціліся; бо Левітаве былі гатоўшага сэрца пасьвяціцца, чымся сьвятарове.
35 Ды ўсепаленьняў было множасьць з тукамі супакойных аброкаў і з узьліваньнямі да ўсепаленьня. Гэтак адпраўлена была служба дому СПАДАРОВАГА.
36 I цешыўся Гэзэка а ўвесь люд, што Бог прыгатаваў люд, бо справа была неўспадзеўкі.

Другая кніга Летапісу, 29 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.