Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Летапісу | 11 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І прыбыў Рэговоам да Ерузаліму, і згукаў з дому Юдзінага а Веняміновага сто асьмідзясят тысячаў выборных вояў, каб ваяваць із Ізраелям і зьвярнуць каралеўства Рэговоаму.
2 I было слова СПАДАРОВА да Шэмаі, чалавека Божага, кажучы:
3 «Скажы Рэговоаму Салямоненку, каралю Юдэйскаму, і ўсяму Ізраелю ў Юдэі а Веняміне, кажучы:
4 “Гэтак кажа СПАДАР: ‘Ня ўзыходзьце й не ваюйце з братамі сваімі; зьвярніцеся кажны да дому свайго, бо ад Мяне было гэта’”». Яны паслухалі слоў СПАДАРОВЬІХ, і зьвярнуліся з паходу на Еровоама.
5 Рэговоам жыў у Ерузаліме, і збудаваў абаронныя месты ў Юдэі;
6 I збудаваў Бэтлеем а Ефам а Фекою
7 А Вефцур а Сохо а Адулам
8 А Ґаф а Марэшу а Зыф
9 А Адораім а Лахіш а Азэку
10 А Цору а Айялон а Гэўрон, месты ўмацаваныя, што ў Юдзе а Веняміне.
11 I ўмацаваў ён гарады, і ўстанавіў у іх вайводцаў, і склады еміны а алівы а віна,
12 I ў кажным асобным месьце злажыў шчыты а дзіды, і дужа іх умацаваў, маючы на сваім баку Юду а Веняміна.
13 I сьвятары й Левіты, што па ўсёй зямлі Ізраельскай, станавіліся да яго з усіх канцоў сваіх;
14 Бо пакінулі Левіты перадмесьці свае а дзяржавы свае, і прышлі да Юдэі а да Ерузаліму, бо аддаліў іх Еровоам а сыны ягоныя ад сьвятарства СПАДАРОВАГА,
15 I прызначыў у сябе сьвятароў да ўзвышшаў а да казлоў а да цялят-бычкоў, каторыя ён зрабіў.
16 А за імі з усіх плямёнаў Ізраелявых, што пасьвяцілі сэрцы свае, шукаць СПАДАРА, Бога Ізраелявага, прыходзілі да Ерузаліму абракаць СПАДАРУ, Богу айцоў сваіх.
17 I ўмацавалі яны каралеўства Юдзіна, і пасілілі за тры гады Рэговоама Салямоненка, бо хадзілі дарогаю Давідаваю а Салямонаваю гэтыя тры гады.
18 I ўзяў сабе Рэговоам за жонку Магалафу, дачку Ерымофа Давідзёнка, і Авігаілу, дачку Елява Есянка.
19 I яна нарадзіла яму сыноў: Еуша а Шэмару а Загама.
20 Просьле яе ён узяў Мааху Аўсаломішку, і яна нарадзіла яму Авію а Аттая а Зызу а Шелофіма.
21 І любіў Рэговоам Мааху Аўсаломішку болей за ўсі жонкі а мамошкі свае; бо ён меў асьмінанцаць жонак і шасьцьдзясят мамошак, і нарадзіў дваццаць восьмі сыноў і шасьцьдзясят дачок.
22 I прызначыў Рэговоам Авію, сына Маашынага, за начэльніка над братамі ягонымі, каб устанавіць яго за караля.
23 I дзеяў разумна і разьмясьціў усіх сыноў сваіх па ўсіх землях Юдзіных а Веняміновых, да ўсіх абаронных местаў, і даў ім шмат еміны, і пазнаходзіў шмат жонак.

Другая кніга Летапісу, 11 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.