Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Летапісу | 3 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I пачаў Салямон станавіць дом СПАДАРОЎ у Ерузаліме, на гары Мора, ідзе СПАДАР зьявіўся Давіду, айцу ягонаму, на месцу, каторае прыгатаваў Давід, на малатаўні Орнана Евусіча.
2 I пачаў ён станавіць на другі дзень другога месяца, на чацьверты год гаспадарстваваньня свайго.
3 I гэта под, што быў даўшы Салямон пад будоўлю дому Божага: даўжыня локцямі, — подле першага мераньня, — шасьцьдзясят локцяў, і шырыня дваццаць локцяў;
4 I сені, што сьпераду, удаўжкі, подле шырыні дому, дваццаць локцяў, а ўвышкі сто дваццаць. I ашаляваў яго ўнутры чыстым золатам.
5 I большы дом накрыў кіпрысавым дзервам, і ашаляваў шчырым золатам, і парабіў на ім пальмы а ланцужкі.
6 I прыбраў дом дарагім каменьням дзеля хараства; золата ж — золата Парваімскае.
7 Ён ашаляваў дом, балькі, вярэі а сьцены яго а дзьверы яго золатам; выразаў херуваў на сьценах.
8 I збудаваў Сьвятое-Сьвятых: даўжыня яго, подле шырыні дому, дваццаць локцяў, і шырыня яго дваццаць локцяў; і ашаляваў яго добрым золатам, на шасьцьсот таланяў.
9 I вага гваздоў пяцьдзясят сыкляў золата. I вышнія залі ашаляваў золатам.
10 I зрабіў у доме Сьвятога-Сьвятых двух херуваў выразанае работы, і пацягнуў іх золатам.
11 Крыльле херуваў удаўжкі дваццаць локцяў. Адно крыло пяцёх локцяў датыкалася сьцяны дому, а другое крыло пяцёх локцяў стыкалася з крылом другота херува;
12 I крыло аднаго херува пяцёх локцяў датыкалася сьцяны дому, а друтое крыло пяцёх локцяў стыкалася з крылом другога херува.
13 Крылы гэтых херуваў распушчаліся на дваццаць локцяў; і яны стаялі на нагах сваіх, відамі сваімі ўнутр.
14 I зрабіў запінаху ізь сіні а пурпуры а шкарлату а зь цянюсенькага палатна, і намаляваў херуваў на ёй.
15 I зрабіў перад домам два стаўпы, трыццаць пяць локцяў увышкі, і апуку, што на версе кажнага зь іх, пяцёх локцяў.
16 I зрабіў ланцужкі, як у нутраным пакою, і палажыў на галавы стаўпоў, і зрабіў сто гранатовых яблыкаў, і палажыў на ланцужкі.
17 I пастанавіў стаўпы перад палацам адзін з правага боку, другі зь левага, і назваў імя правага Яхін, а імя левага Воаз.

Другая кніга Летапісу, 3 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.