Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Самуэля | 16 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 І сказаў ГОСПАД Самуэлю: «Дакуль ты будзеш сумаваць дзеля Саула, якога Я адкiнуў, каб ён ня быў валадаром над Iзраілем. Напоўнi рог свой алеем i iдзi. Я пасылаю цябе да Есэя з Бэтлеему, бо памiж сыноў ягоных Я ўбачыў Сабе валадара».
2 І сказаў Самуэль: «Як жа я пайду? Пачуе пра гэта Саўл і заб’е мяне». Сказаў яму ГОСПАД: «Возьмеш з сабою ялаўку i скажаш: “Прыходжу скласьцi ахвяру ГОСПАДУ”.
3 І запросiш Есэя на ахвяру, а Я табе падкажу, што маеш рабiць, i каго маеш памазаць пакажу табе».
4 І зрабiў Самуэль так, як ГОСПАД загадаў яму. І прыйшоў ён у Бэтлеем. Сустрэлi яго перапалоханыя старшыні гораду, i спыталiся: «Цi мiрны прыход твой?».
5 Ен сказаў: «Мiрны. Я прыйшоў, каб скласьцi ахвяру ГОСПАДУ. Асьвяцiцеся i хадзiце са мною скласьці ахвяру». I асьвяцiў Есэя i сыноў ягоных, i паклiкаў iх на ахвяру.
6 Калi прыйшлi яны, убачыў Самуэль Элiява i сказаў: «Без сумнiву, перад ГОСПАДАМ памазанец Ягоны!».
7 Але ГОСПАД сказаў Самуэлю: «Не глядзi на твар ягоны, анi на высокi рост ягоны, бо Я яго ня выбраў. Бо Я вырашаю ня так, як чалавек, бо чалавек бачыць вонкавае, а ГОСПАД бачыць сэрца».
8 І паклiкаў Есэй Абiнадава, i прывёў яго да Самуэля, але ён сказаў: «Ня гэтага выбраў ГОСПАД».
9 І прывёў Есэй Шамму, але i яму сказаў Самуэль: «І гэтага ня выбраў ГОСПАД».
10 Так прыводзiў Есэй сем сыноў сваiх да Самуэля, але Самуэль казаў Есэю: «Ня выбраў ГОСПАД анікога з іх».
11 І спытаў Самуэль у Есэя: «Цi гэта ўсе сыны твае?» Ён адказаў: «Застаўся яшчэ адзiн, найменшы, ён пасьвіць авечкі». І сказаў яму Самуэль: «Адпусьцi яго i прывядзi сюды. Не пачнем банкету, пакуль ён ня прыйдзе».
12 І паслаў ён па яго, i прывёў яго, а быў ён руды, меў прыгожы твар i зграбную постаць. І сказаў ГОСПАД [Самуэлю]: «Устань, памаж яго, бо гэта той».
13 І ўзяў Самуэль рог з алеем, i памазаў яго ў прысутнасьцi братоў ягоных. Ад таго дня зыйшоў на Давіда Дух ГОСПАДАЎ. А Самуэль падняўся i вярнуўся ў Раму.
14 І пакiнуў Дух ГОСПАДАЎ Саўла, а авалодаў iм дух лiхi ад ГОСПАДА.
15 І сказалi яму слугi Саўлавы: «Мучыць цябе лiхi дух ад Бога.
16 Гаспадару наш, дай загад, і слугi твае, якія пры табе, адшукаюць чалавека, які грае на гусьлях, каб ён, калi будзе цябе мучыць дух лiхi, спасланы ГОСПАДАМ, граў табе рукою сваёю i супакойваў цябе».
17 І сказаў Саўл слугам сваiм: «Добра, знайдзiце кагосьцi, хто грае добра на гусьлях, і прывядзiце яго да мяне».
18 I вось адзiн са слугаў сказаў: «Я бачыў сына Есэя з Бэтлеему, які ўмее граць на гусьлях, ён — чалавек мужны і дужы, моцны ў слове, i таксама прыгожы, і ГОСПАД ёсьць з iм».
19 І паслаў Саул пасланцоў да Есэя, кажучы: «Прышлi да мяне Давiда, сына твайго, якi пасьвіць статак».
20 І ўзяў Есэй асла, [наладаванага] хлебам, буклак з вiном i адно казьляня, i паслаў праз Давiда, сына свайго, Саўлу.
21 І прыйшоў Давiд да Саўла, i стаў перад iм. І Саўл палюбiў яго вельмi, і стаўся ён у яго зброяносцам.
22 І паслаў Саўл да Есэя весьнiка сказаць яму: «Давiд застанецца ў мяне, бо знайшоў ласку ў вачах маiх».
23 І, калi толькi лiхi дух, спасланы Богам, нападаў на Саўла, Давiд браў гусьлi і граў. І Саўлу была палёгка, і ён чуў сябе лепш, бо адступаўся ад яго лiхi дух.

Першая кніга Самуэля, 16 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.