Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Калі Майсей збудаваў Сялібу і памазаў яе, і пасьвяціў яе і ўсе ейныя прыналежнасьці, і памазаў іх, і пасьвяціў іх,
2 тады прыйшлі князі Ізраіля, галовы паасобных родаў сваіх, начальнікі пакаленьняў, якія стаялі на чале перапісу,
3 і прынесьлі дары свае перад ГОСПАДА: шэсьць крытых вазоў і дванаццаць валоў, па адным возе ад двух начальнікаў і па аднаму валу ад кожнага, і паставілі гэта перад Сялібай.
4 І сказаў ГОСПАД Майсею:
5 «Вазьмі гэта ад іх; няхай будзе гэта на абслугу Намёту Спатканьня. Разьдзялі гэта паміж лявітамі адпаведна да іх паслугі».
6 І ўзяў Майсей вазы і валы, і аддаў іх лявітам.
7 Адпаведна да іх паслугі сынам Гершона даў два вазы і чатыры валы.
8 Восем валоў і чатыры вазы даў сынам Мэрары, адпаведна да іхняй паслугі, якую мелі спаўняць пад наглядам Ітамара, сына Аарона сьвятара.
9 А сынам Кегата ня даў нічога, бо яны мелі апякавацца рэчамі найсьвяцейшымі і насіць іх на плячах сваіх.
10 У дзень пасьвячэньня і памазаньня ахвярнiка прынесьлі начальнікі дары свае перад ахвярнiкам.
11 І сказаў ГОСПАД Майсею: «Няхай кожны з начальнікаў штодзень прыносіць дары свае на пасьвячэньне ахвярнiка».
12 У першы дзень прынёс дар свой Нахшон, сын Амінадава, з пакаленьня Юды.
13 Ягоным дарам ахвярным былі міса срэбная ў сто трыццаць сыкляў вагі, таксама чаша срэбная ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні. Абедзьве напоўненыя былі пшанічнаю мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
14 залатая чаша ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненая кадзілам,
15 адзін бычок, баран і гадавое ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
16 казёл у ахвяру за грэх,
17 і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят. Гэта ахвярны дар Нахшона, сына Амінадава.
18 У другі дзень прынёс дар ахвярны Натанаэль, сын Цуара, князь з пакаленьня Ісахара.
19 Ён прынёс місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
20 залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам;
21 аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
22 казла ў ахвяру за грэх,
23 i ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят. Гэта ахвяра Натанаэля, сына Цуара.
24 У трэці дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Завулёна Эліяў, сын Гэлёна.
25 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
26 залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
27 маладога бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
28 казла ў ахвяру за грэх,
29 і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Эліява, сына Гэлёна.
30 У чацьвёрты дзень [прынёс дар ахвярны] князь Рубэна Эліцур, сын Шэдэура.
31 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
32 залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
33 аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
34 казла ў ахвяру за грэх,
35 і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Эліцура, сына Шэдэура.
36 У пяты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Сымона Шэлюміэль, сын Цурышадая.
37 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
38 залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
39 аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
40 казла ў ахвяру за грэх,
41 два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Шэлюміэля, сына Цурышадая.
42 У шосты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Гада Эліясаф, сын Дэўэля.
43 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
44 залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
45 аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
46 казла ў ахвяру за грэх,
47 два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Эліясафа, сына Дэўэля.
48 У сёмы дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Эфраіма Элішама, сын Амігуда.
49 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбнуюў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
50 залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
51 аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
52 казла ў ахвяру за грэх,
53 два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Элішамы, сына Амігуда.
54 У восьмы дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Манасы Гамаліэль, сын Пэдагсура.
55 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
56 залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
57 аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
58 казла ў ахвяру за грэх,
59 два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Гамаліэля, сына Пэдагсура.
60 У дзявяты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Бэн’яміна Абідан, сын Гідэоні.
61 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
62 залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
63 аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
64 казла ў ахвяру за грэх,
65 два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Абідана, сына Гідэоні.
66 У дзясяты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Дана Ахіезэр, сын Амішадая.
67 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
68 залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
69 аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
70 казла ў ахвяру за грэх,
71 два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Ахіезэра, сына Амішадая.
72 У адзінаццаты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Асэра Пагіэль, сын Акрана.
73 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
74 залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
75 аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
76 казла ў ахвяру за грэх,
77 два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Пагіэля, сына Акрана.
78 У дванаццаты дзень [прынёс дар ахвяры] князь сыноў Нэфталі Ахіра, сын Энана.
79 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
80 залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
81 аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
82 казла ў ахвяру за грэх,
83 два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Ахіры,сына Энана.
84 Вось дары ад князёў Ізраіля пры пасьвячэньні ахвярнiка, у дзень яго памазаньня: дванаццаць срэбных місаў, дванаццаць срэбных чашаў, дванаццаць залатых чашаў.
85 Кожная міса важыла сто трыццаць сыкляў срэбра, а кожная чаша — семдзесят.
86 Чашаў залатых, напоўненых кадзілам, было дванаццаць; кожная чаша важыла дзесяць сыкляў, па вазе сьвятыні. Агульная вага золата чашаў складала сто дваццаць сыкляў.
87 Агульная лічба жывёлы, прызначанай для цэласпаленьня, была: дванаццаць бычкоў, дванаццаць бараноў, дванаццаць аднагадовых ягнят, з дадаткам належных ахвяраў хлебных, і дванаццаць казлоў у ахвяру за грэх.
88 Агульная лічба быдла, прызначанага ў ахвяру мірную, складала: дваццаць чатыры валы, шэсьцьдзесят бараноў, шэсьцьдзесят казлоў i шэсьцьдзесят аднагадовых ягнят. Гэта былі [дары] на пасьвяту ахвярнiка, калі ён быў памазаны.
89 Калі Майсей уваходзіў у Намёт Спатканьня, каб гаварыць з ГОСПАДАМ, чуў ён голас, якi гаварыў яму з-над накрыўкі, якая была над Каўчэгам Сьведчаньня паміж двума херувімамі. Адтуль казаў Ён яму.

Кніга Лікі, 7 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.