Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 І прыйшлі начальнікі сем’яў пакаленьня сыноў Гілеада, сына Махіра, сына Манасы, з роду сыноў Язэпа, і расказалі Майсею, і князям, і начальнікам пакаленьняў Ізраіля
2 такую справу: «Табе, гаспадар наш, загадаў ГОСПАД жэрабем падзяліць зямлю паміж сынамі Ізраіля і таксама даць спадчыну дочкам Цэлафхада, брата нашага.
3 Дык калі яны будуць жонкамі якога з сыноў другога нейкага пакаленьня сыноў Ізраіля, то спадчына іх адымецца ад спадчыны бацькоў нашых і далучыцца да таго пакаленьня, у якім яны будуць жыць, дык наша частка, атрыманая жэрабем, змалее.
4 І калі для Ізраіля настане год юбілейны, тады іх спадчына будзе назаўсёды належаць да пакаленьня, да якога яны ўвайшлі, а спадчына пакаленьня бацькоў нашых паменшыцца на спадчыну іхнюю».
5 І сказаў Майсей сынам Ізраіля па загаду ГОСПАДА: «Справядліва сказала пакаленьне сыноў Язэпа.
6 Вось як пастанавіў ГОСПАД у справе дачок Цэлафхада: Яны могуць ісьці замуж за каго захочуць, але за мужчынаў пакаленьня свайго.
7 Няхай не пераходзіць спадчына сыноў Ізраіля з аднаго пакаленьня ў другое пакаленьне. Няхай сыны Ізраіля трымаюцца спадчыны пакаленьня бацькоў сваіх.
8 Кожная дзяўчына, якая атрымае спадчыну ў якімсьці пакаленьні, стане жонкаю аднаго з мужчынаў пакаленьня свайго, каб сыны Ізраіля захавалі спадчыну бацькоў сваіх,
9 і каб спадчынная маёмасьць не пераходзіла з аднаго пакаленьня ў другое. Пакаленьні сыноў Ізраіля павінны трымацца спадчынных паселасьцяў сваіх».
10 Дочкі Цэлафхада зрабілі так, як загадаў ГОСПАД Майсею,
11 і выйшлі замуж Махля, Тырца, Хогля, Мілька і Ноа за сыноў дзядзькоў сваіх.
12 Пайшлі яны замуж за людзей з пакаленьня Манасы, сына Язэпа, і так спадчына іхняя засталася пры пакаленьні, да якога належаў род бацькі іхняга.
13 Гэта прыказаньні і пастановы, якія даў ГОСПАД праз Майсея сынам Ізраіля на раўнінах Мааву каля Ярдану насупраць Ерыхону.

Кніга Лікі, 36 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.