Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 І сказаў ГОСПАД Майсею:
2 «Загадай сынам Ізраіля і скажы ім: “Калі ўвойдзеце ў зямлю Ханаан, тады абшар, які вы жэрабем падзеліце на ўласнасьць, будзе ў гэтых межах.
3 Паўднёвая мяжа будзе ад пустыні Сін, уздоўж Эдому, і будзе ісьці на ўсходзе Мора Салёнага.
4 Потым зьверне на поўдзень да ўзвышша Акраббім, і далей пойдзе праз Сін на поўдзень ад Кадэш-Барнэа. Адтуль пойдзе да Хацар-Адару і далей да Ацмону.
5 Ад Ацмону паверне мяжа да ручаю Эгіпецкага і спыніцца на беразе Вялікага Мора.
6 Вашай мяжой заходняй будзе для вас Вялікае Мора, гэта будзе ваша заходняя мяжа.
7 На поўначы будзе ў вас мяжа ад Вялікага Мора пачынаючы і аж да гары Гор,
8 і ад гары Гор павядзіце мяжу да Хамату і далей, да мяжы Цэдаду.
9 Потым пойдзе мяжа да Зіфрону і Гацар-Энану. Такая будзе мяжа з поўначы.
10 Усходнюю мяжу правядзіце ад Гацар-Энану да Шэфама,
11 і ад Шэфама пойдзе мяжа ў накірунку Гарбэль на ўсход ад Аіну. Адтуль пойдзе далей праз горы на ўсход ад мора Кінэрэт,
12 потым уздоўж Ярдану і спыніцца пры Моры Салёным. Гэта будзе зямля вашая з межамі сваімі”».
13 І загадаў Майсей сынам Ізраіля: «Гэта вось зямля, якую маеце падзяліць жэрабем, і якую загадаў ГОСПАД даць дзевяці пакаленьням і палове пакаленьня.
14 Бо пакаленьне сыноў Рубэна па сем’ях сваіх, і пакаленьне сыноў Гада па сем’ях сваіх, i палова пакаленьня Манасы атрымалі ўжо спадчыну сваю.
15 Гэтыя два і палова пакаленьня ўзялі спадчыну сваю з таго боку Ярдану насупраць Ерыхону на ўсход».
16 І сказаў ГОСПАД Майсею:
17 «Вось гэта імёны людзей, якія падзеляць вам зямлю: Элеазар сьвятар і Егошуа, сын Нуна.
18 І возьмеце па аднаму князю з кожнага пакаленьня, каб падзяліць зямлю на ўласнасьць.
19 Вось імёны тых людзей: з пакаленьня Юды — Халеў, сын Ефунны,
20 з пакаленьня Сымона — Шэлюміэль, сын Амігуда,
21 з пакаленьня Бэн’яміна — Элідад, сын Кісьлёна,
22 з пакаленьня Дана — Букі, сын Ёглі,
23 з сыноў Язэпа, з пакаленьня Манасы — Ханіэль, сын Эфода,
24 з пакаленьня Эфраіма — Камуэль, сын Шыфтана,
25 з пакаленьня Завулёна — Эліцафан, сын Парнаха,
26 з пакаленьня Ісахара — Пальтыэль, сын Азана,
27 з пакаленьня Асэра — Ахігуд, сын Шэломіі,
28 з пакаленьня Нэфталі — Пэдагель, сын Амігуда».
29 Гэта вось тыя, якім загадаў ГОСПАД падзяліць зямлю Ханаан між сыноў Ізраіля.

Кніга Лікі, 34 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.