Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Гэтыя вось месцы прыпынку сыноў Ізраіля, якія выйшлі з Эгіпту дружынамі на чале з Майсеем і Ааронам.
2 Майсей запісаў падарожжа іх па месцы табараў, з якіх яны па загаду ГОСПАДА выходзілі. Вось гэтыя месцы:
3 Вось жа ў першы месяц, у пятнаццаты дзень першага месяца, у другі дзень Пасхі вырушылі сыны Ізраіля з Рамсэсу, ведзеныя рукой Найвышэйшага на вачах усіх Эгіпцянаў.
4 Эгіпцяне ў той час хавалі ўсіх першародных сваіх, якіх забіў ГОСПАД, калі Ён учыніў суд над ідаламі іхнімі.
5 І вырушылі Ізраільцяне з Рамсэсу і расклаліся табарам у Сукоце.
6 З Сукоту прыйшлі яны ў Этам, што на мяжы пустыні.
7 Адсюль, вырушыўшы, прыйшлі ў Пі-Гахірот, што каля Баал-Цэфону, ды раскла-ліся табарам перад Мігдолам.
8 Выйшаўшы з Пі-Гахіроту, перайшлі яны сярэдзінай мора ў пустыню, і тры дні ішлі пустыняй, і расклаліся табарам у Мары.
9 Выйшаўшы з Мары, прыйшлі ў Элім, дзе было дванаццаць крыніцаў водных і семдзясят пальмаў, і там расклаліся табарам.
10 Выйшаўшы з Эліму, разлажыліся табарам каля Мора Чырвонага.
11 І выйшлі ад Мора Чырвонага, і разлажыліся табарам у пустыні Сін.
12 Адтуль выйшлі і прыйшлі ў Дафку.
13 Выйшаўшы з Дафкi, разлажыліся табарам у Алушы.
14 Выйшаўшы з Алушы, паставілі намёты ў Рэфідыме, дзе не было вады для піцьця.
15 Вырушыўшы з Рэфідыму, разлажыліся табарам у пустыні Сынай.
16 Вырушылі з пустыні Сынай і прыйшлі ў Кібрат-Гатаву.
17 Вырушыўшы з Кібрат-Гатавы, разлажыліся табарам у Хацэроце.
18 А з Хацэроту прыйшлі ў Рытму.
19 Выйшлі з Рытмы і зрабілі табар ў Рымон-Пэрэсе.
20 Выйшлі з Рымон-Пэрэса і разлажыліся табарам у Лібне.
21 З Лібны выйшлі і зрабілі табар ў Рысе.
22 З Рысы выйшлі і разлажыліся табарам у Кэгеляце.
23 Выйшаўшы з Кэгеляты, паставілі намёты на гары Шэфэр.
24 І, зыйшоўшы з гары Шэфэр, разлажыліся табарам у Харадзе.
25 Адтуль выйшаўшы, зрабілі табар у Макэлёце.
26 Выйшаўшы з Макэлёту, разлажыліся табарам у Тахаце.
27 Выйшаўшы з Тахату, паставілі намёты ў Тэраху.
28 Выйшлі з Тэраху і разлажыліся табарам у Мітцы.
29 Вырушылі з Міткі і зрабілі табар у Хашмоне.
30 Вырушыўшы з Хашмону, прыйшлі ў Масэрот.
31 Выйшаўшы з Масэроту, разлажыліся табарам у Бэнэ-Яакане.
32 З Бэнэ-Яакану прыйшлі ў Хар-Гагідгад.
33 Адсюль вырушыўшы, паставілі намёты ў Ётбаце.
34 З Ётбаты прыйшлі ў Аброну.
35 Выйшаўшы з Аброны, разлажыліся табарам у Ецыён-Гебэры.
36 Адсюль вырушыўшы, прыйшлі ў пустыню Сін, або Кадэш.
37 Вырушылі з Кадэшу і паставілі намёты на гары Гор, на мяжы зямлі Эдому.
38 Па загаду ГОСПАДА Аарон сьвятар узыйшоў на гару Гор і там памёр у саракавым годзе пасьля выхаду сыноў Ізраіля, у першы дзень пятага месяца.
39 Меў ён сто дваццаць тры гады, калі памёр на гары Гор.
40 Валадар Араду, Хананеец, які жыў у Нэгеве ў зямлі Ханаан, пачуў у той час, што надыходзяць сыны Ізраіля.
41 Яны зыйшлі з гары Гор і зрабілі табар у Цальмоне.
42 Адтуль вырушылі ў Пунон.
43 З Пунону выйшлі і прыйшлі ў Абот.
44 З Аботу прыйшлі ў Іе-Абарым, што на мяжы Мааву.
45 Вырушыўшы з Іе-Абарыму, разлажыліся табарам у Дыбон-Гадзе.
46 Адтуль выйшаўшы, паставілі намёты ў Альмон-Дыблатаіме.
47 Выйшаўшы з Альмон-Дэблатаіму, прыйшлі пад гару Абарым, насупраць Нэво.
48 Выйшаўшы з гары Абарым, прыйшлі на раўніны Мааву над Ярдан насупраць Ерыхону.
49 Там расклаліся табарам паміж Бэт-Гаешымотам і Абэль-Шытымам на раўнінах Мааву.
50 Там вось сказаў ГОСПАД Майсею:
51 «Загадай сынам Ізраіля і скажы ім: “Калі пяройдзеце раку Ярдан і ўвойдзеце ў зямлю Ханаан,
52 выганіце перад сабою ўсіх жыхароў той зямлі, паламіце ўсе іхнія выявы ды разьбіце ўсіх ідалаў, і ўсе ўзгоркі спусташыце.
53 Завалодайце зямлёй і абжывайцеся на ёй, бо Я даў вам яе на ўласнасьць.
54 Падзяліце яе паміж вашымі пака-леньнямі, большаму пакаленьню – большую частку, меншаму – меншую. Як жэрабя выпадзе, так будзе падзелена спадчына. Па пакаленьнях і родах будзе яна падзелена.
55 Калі ж не захочаце выгнаць жыхароў зямлі гэтай, і калі яны застануцца, будуць яны вам цернямі ў вачах вашых i калючкамі ў баках вашых, будуць яны ўціскаць вас у зямлі пражываньня вашага.
56 І тады тое, што Я маніўся ім зрабіць, вам зраблю”».

Кніга Лікі, 33 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.