Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 І сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону:
2 «Няхай сыны Ізраіля паставяць намёты, кожны пад сьцягам сваім, пад знакамі бацькоў сваіх, навокал Намёту Спатканьня на адлегласьці.
3 З усходу паставіць Юда намёты адпаведна дружынаў войска свайго, а князем сыноў Юды будзе Нахшон, сын Амінадава.
4 Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае семдзесят чатыры тысячы шэсьцьсот.
5 Побач іх разложыцца табар калена Ісахара, князем якога мае быць Натанаэль, сын Цуара.
6 Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.
7 Потым пакаленьне Завулёна, а князем сыноў Завулёна будзе Эліяў, сын Гэлёна.
8 Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае пяцьдзясят сем тысячаў чатырыста.
9 Усіх, палічаных у табары Юды па дружынах іхніх, сто восемдзесят шэсьць тысячаў чатырыста. Яны першыя будуць выходзіць.
10 Ад паўднёвага боку будзе сьцяг табару Рубэна з войскам ягоным, а князем у яго будзе Эліцур, сын Шэдэура.
11 Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае сорак шэсьць тысячаў пяцьсот.
12 Побач іх разложыцца табар пакаленьня Сымона, а князем сыноў Сымона будзе Шэлюміэль, сын Цурышадая.
13 Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае пяцьдзясят дзевяць тысячаў трыста.
14 Пасьля пакаленьне Гада. Князем пакаленьня Гада будзе Эліясаф, сын Дэўэля.
15 Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае сорак пяць тысячаў шэсьцьсот пяцьдзесят.
16 Усіх, палічаных у табары Рубэна, — сто пяцьдзясят адна тысяча чатырыста пяцьдзясят. Яны другімі будуць выходзіць.
17 Пасля вырушыць Намёт Спатканьня і табар лявітаў у сярэдзіне другіх табараў, паводле таго, як расстаўлялі намёты, так і выходзіць будуць, кожны на месцы сваім, пад сьцягам сваім.
18 Ад захаду будзе сцьяг табару Эфраіма, разьмешчанага па дружынах сваіх. Князем сыноў Эфраіма будзе Элішама, сын Амігуда.
19 Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае сорак тысячаў пяцьсот.
20 Побач іх пакаленьне Манасы; князем сыноў Манасы будзе Гамаліэль, сын Пэдагсура.
21 Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце.
22 Наастатак пакаленьне Бэн’яміна; князем сыноў Бэн’яміна будзе Абідан, сын Гідэоні.
23 Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае трыццаць пяць тысячаў чатырыста.
24 Усіх, палічаных у табары Эфраіма па дружынах іхніх, — сто восем тысячаў сто. Яны трэція будуць выходзіць.
25 З поўначы, адпаведна дружынаў сваіх, будзе сьцяг табару Дана з войскам ягоным. Князем сыноў Дана будзе Ахіезэр, сын Амішадая.
26 Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае шэсьцьдзесят дзьве тысячы семсот.
27 Побач іх разложыцца табарам пакаленьне Асэра. Князем сыноў Асэра будзе Пагіэль, сын Акрана.
28 Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае сорак адну тысячу пяцьсот.
29 Наастатак пакаленьне Нэфталі. Князем сыноў Нэфталі будзе Ахіра, сын Энана.
30 Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае пяцьдзесят тры тысячы чатырыста.
31 Усіх, палічаных у табары Дана, — сто пяцьдзясят сем тысячаў шэсьцьсот. Яны як апошнія будуць выходзіць пад сьцягамі сваімі.
32 Гэта вось лічба сыноў Ізраіля, сьпісаных па сем’ях сваіх з войскам сваім, — шэсьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят.
33 Як загадаў ГОСПАД Майсею, лявіты не былі перапісаны разам з сынамі Ізраіля.
34 Сыны Ізраіля споўнілі ўсё, што загадаў ГОСПАД: раскладаліся табарам пад сьцягамі сваімі і выходзілі паводле пакаленьняў і сем’яў бацькоў сваіх.

Кніга Лікі, 2 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.