Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 І жыў тады Ізраіль у Шыттыме, і стаў распуставаць з дочкамі Мааву,
2 якія запрашалі народ на ахвяры багам сваім. Разам яны елі і пакланяліся ідалам іхнім.
3 Так прыляпіўся Ізраіль да Баал-Пэора, і ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА.
4 І сказаў Ён Майсею: «Зьбяры ўсіх [вінаватых] начальнікаў народу і павесь іх перад абліччам ГОСПАДА на сонцы, каб гэтак адвярнуўся гнеў Мой ад Ізраіля».
5 І сказаў Майсей судзьдзям Ізраіля: «Няхай кожны з вас заб’е тых людзей вашых, якія прыляпіліся да Баал-Пэора».
6 І вось адзін з сыноў Ізраіля прыйшоў, і прывёў да братоў сваіх Мадыянку на вачах Майсея і вялікай грамады сыноў Ізраіля, якія лямантавалі перад уваходам у Намёт Спатканьня.
7 Калі гэта ўбачыў Пінхас, сын Элеазара, сына Аарона сьвятара, выбег спаміж супольнасьці, схапіўшы дзіду,
8 і пайшоў за мужчынам Ізраільцянінам у намёт, і прабіў іх дзідаю абодвух, мужчыну і жанчыну, праз улоньні. Так спынілася кара на сыноў Ізраіля.
9 А загінула ўжо дваццаць чатыры тысячы чалавек.
10 І сказаў ГОСПАД Майсею:
11 «Пінхас, сын Элеазара, сына Аарона сьвятара, адвярнуў гнеў Мой ад сыноў Ізраіля, бо загарэўся руплівасьцю Маёю сярод іх, і каб ня ён, зьнішчыў бы Я сыноў Ізраіля ў зайздрасьці Сваёй.
12 Дзеля таго скажы яму: “Вось, Я заключаю з ім запавет супакою”.
13 І будзе гэта яму і патомству ягонаму запаветам вечнага сьвятарства, бо рупіўся ён пра Бога свайго і адкупіў злачынствы сыноў Ізраіля».
14 А імя таго мужчыны Ізраільцяніна, забітага разам з Мадыянкай, было Зімры, сын Салю, князь аднаго з родаў пакаленьня Сымона.
15 Забітая жанчына Мадыянка называлася Казбі, была яна дачкой Цура, начальніка аднаго з пакаленьняў Мадыянскіх.
16 І сказаў ГОСПАД Майсею:
17 «Ваюйце супраць Мадыянцаў і выбіце іх,
18 бо яны варожа паставіліся да вас і ашуквалі вас празь ідала Пэора і праз распусту Казбі, дачкі начальніка Мадыянскага, сястры іхняй, забітай у дзень кары за Пэора».

Кніга Лікі, 25 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.