Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 У першы месяц другога году па выхадзе з Эгіпту сказаў ГОСПАД Майсею ў пустыні Сынай:
2 «У вызначаны час сыны Ізраіля павінны сьвяткаваць Пасху.
3 Будзеце яе сьвяткаваць у чатырнаццаты дзень гэтага месяца вечарам паводле ўсіх адносна яе законаў і звычаяў».
4 І прамовіў Майсей да сыноў Ізраіля, каб яны справілі Пасху.
5 І яны спраўлялі Пасху ў свой час у чатырнаццаты дзень месяца вечарам у пустыні Сынай. Паводле ўсяго таго, што загадаў ГОСПАД Майсею, рабілі сыны Ізраіля.
6 І былі людзі, якія дзеля дакрананьня да нябожчыка сталіся нячыстымі і не маглі ў той дзень спраўляць Пасху, і прыйшлі яны да Майсея і Аарона,
7 і сказалі ім: «Мы — нячыстыя дзеля дакрананьня да нябожчыка, але дзеля чаго мы пазбаўлены таго, каб сярод сыноў Ізраіля ў вызначаны час маглі скласьці ахвяры ГОСПАДУ?»
8 І сказаў ім Майсей: «Пачакайце, даведаюся, што адносна вас загадае ГОСПАД».
9 І сказаў ГОСПАД Майсею:
10 «Скажы сынам Ізраіля: Чалавек з вас ці з нашчадкаў вашых, які стаўся нячыстым дзеля нябожчыка або дзеля далёкай дарогі, павінен спраўляць Пасху
11 ў чатырнаццаты дзень другога месяца вечарам; з прэсным хлебам і горкімі травамі няхай спажываюць яе.
12 Няхай не пакідаюць з яе анічога да раніцы, таксама косткі яе ня будуць ламаць. Няхай увесь парадак Пасхі дакладна захаваюць.
13 Калі ж хто чысты і не ў дарозе, а Пасхі не спраўляе, вынішчана будзе душа тая з народу свайго, бо ён ня склаў ахвяры ГОСПАДУ ў свой час. Ён сам адкажа за грэх свой.
14 Падарожнік і прыбылец, калі б такія жылі б у вас, няхай спраўляюць Пасху паводле закону і звычаяў Пасхі. Загад той самы будзе ў вас і чужынцу, і тутэйшаму».
15 У дзень, у які была пастаўлена Сяліба, воблака накрыла Сялібу разам з Намётам Сьведчаньня, і ад вечара да раніцы заставалася над Сялібай у выглядзе агня.
16 І так было заўсёды: днём пакрывала яе воблака, а ноччу — як бы бляск агню.
17 Калі воблака, якое пакрывала Сялібу, падымалася над Сялібай, тады сыны Ізраіля выходзілі ў дарогу, а на тым месцы, дзе затрымоўвалася, там раскладаліся табарам.
18 На загад ГОСПАДА выходзілі яны ў дарогу і на загад Ягоны раскладаліся табарам. Усе дні, у якія воблака стаяла над Сялібай, яны заставаліся ў тым самым месцы.
19 Вось жа здаралася, што воблака доўгі час трымалася над Сялібай, і сыны Ізраіля паводле волі ГОСПАДА не выходзілі ў дарогу.
20 Але здаралася таксама, што воблака кароткі час стаяла над Сялібай, і сыны Ізраіля паводле волі ГОСПАДА раскладаліся табарам і па загадзе Ягоным рушылі ў дарогу.
21 Было і так, што воблака стаяла ад вечара да раніцы, а на раніцы падымалася, тады і яны зьбіраліся ў дарогу. Часам стаяла воблака дзень і ноч, і як толькі яно падымалася, яны адразу выходзілі ў дарогу.
22 Вось жа калі два дні, або месяц, або некалькі дзён стаяла воблака над Сялібай, то і сыны Ізраіля стаялі і не зьбіраліся ў дарогу.
23 Паводле волі ГОСПАДА яны раскладаліся табарам, і на слова ГОСПАДА выпраўляліся ў дарогу; яны трымаліся волі ГОСПАДА і загадаў, даваных праз Майсея.

Кніга Лікі, 9 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.