Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 І сказаў ГОСПАД Майсею:
2 «Загадай сынам Ізраіля і скажы ім: Няхай у свой час складаюць ахвяру Мне і хлеб Мой, ахвяру цэласпаленьня на мілы пах Мне.
3 Такая вось ахвяра агнявая, якую вы павінны складаць: два гадавыя ягняткі штодзень у ахвяру цэласпаленьня.
4 Адно ягня складзіцё на раніцы ў ахвяру цэласпаленьня, а другое — ўвечары.
5 І як ахвяру хлебную дасьцё дзясятую частку эфы пшанічнай мукі, запраўленай чацьвёртай часткай гіну найчысьцейшага алею.
6 Гэта цэласпаленьне пастаяннае, якое склалі вы на гары Сынай на мілы пах ГОСПАДУ як ахвяру агня.
7 І ахвяру вадкую з віна; чацьвёртую частку гіну выльеце на кожнае ягня. На сьвятым месцы вылівайце п’янкое віно ГОСПАДУ.
8 У такі самы спосаб складзіцё другое ягня вечарам паводле парадку ранішняй ахвяры. Гэта ахвяра агнявая на мілы пах ГОСПАДУ.
9 А ў дзень суботы складзіцё ў ахвяру двух беззаганных аднагадовых ягнятаў і дзьве дзясятыя эфы мукі, запраўленай алеем, як ахвяру хлебную.
10 Гэта суботняя ахвяра цэласпаленьня на кожную суботу, апрача штодзённай ахвяры цэласпаленьня і ахвяры вадкай.
11 У кожны першы дзень вашага месяца складайце ГОСПАДУ ахвяру цэласпаленьня: два бычкі, барана і сем аднагадовых ягнят без заганы.
12 На кожнага бычка палажыце тры дзясятыя эфы пшанічнай мукі, запраўленай алеем, як ахвяру хлебную, і на кожнага барана — дзьве дзясятыя эфы мукі, запраўленай алеем, як ахвяру хлебную,
13 і на кожнае ягня як ахвяру хлебную палажыце дзясятую частку эфы пшанічнай мукі, запраўленай алеем; усё гэта як цэласпаленьне на мілы пах ГОСПАДУ.
14 Ахвяры вадкія іхнія будуць такія: палова гіну віна на кожнага бычка, адна трэцяя гіну на барана і адна чацьвёртая гіну на ягня. Гэта цэласпаленьне ў кожны першы дзень месяца на ўсе месяцы году.
15 Таксама казёл будзе складзены ГОСПАДУ ў ахвяру за грэх, апрача пастаяннай ахвяры цэласпаленьня і належнай да яе ахвяры вадкай.
16 У чатырнаццаты дзень першага месяца – Пасха ГОСПАДА.
17 У пятнаццаты дзень таго месяца будзе сьвята. Сем дзён будзеце есьці толькі праснакі.
18 У першы дзень будзе сьвяты сход, нельга ў той дзень працаваць.
19 І складзіцё ахвяру агнявую, цэласпаленьне ГОСПАДУ: два бычкі, аднаго барана і сем беззаганных аднагадовых ягнят;
20 пры іх ахвяру хлебную з пшанічнай мукі, запраўленай алеем: тры дзясятыя (эфы) на аднаго бычка, дзьве дзясятыя на аднаго барана,
21 і адна дзясятая на кожнага з сямі ягнят.
22 Наастатак аднаго казла ў ахвяру за грэх, для ачышчэньня вашага.
23 Апрача ранішняга цэласпаленьня, якое ёсьць цэласпаленьнем пастаянным, складайце гэтыя ахвяры.
24 Такія ахвяры складайце штодзень сем дзён, як цэласпаленьне, як мілы пах ГОСПАДУ. Апрача штодзённай ахвяры цэласпаленьня і ахвяры хлебнай павінны быць складаныя гэтыя ахвяры.
25 Дзень сёмы будзе для вас сьвятым сходам, не выконвайце ў той дзень ніякай працы.
26 У дзень пяршынаў, калі складаеце ГОСПАДУ ахвяру з новага збожжа ў сьвята Тыдняў, таксама зьбярыце сьвяты сход, і ў той дзень ня будзеце рабіць ніякай работы.
27 Складзіцё тады ў ахвяру цэласпаленьня на мілы пах ГОСПАДУ двух бычкоў, барана і сем аднагадовых ягнят без заганы.
28 І дадасьцё ахвяру хлебную: пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзясятыя (эфы) на аднаго бычка,
29 дзьве дзясятыя на барана і па адной дзясятай на кожнае з сямі ягнят.
30 І казла [у ахвяру за грэх] для ачышчэньня вашага.
31 Апрача штодзённай ахвяры цэласпаленьня, і ахвяры хлебнай, і ахвяры вадкай, складайце ўсё гэта ў ахвяру; павінны яны быць без заганы.

Кніга Лікі, 28 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.