Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Вось такі радавод Аарона і Майсея, калі прамаўляў ГОСПАД да Майсея на гары Сынай.
2 Вось гэтыя імёны сыноў Аарона: перашародны Надаў, потым Абігу, і Элеазар, і Ітамар.
3 Вось гэта імёны сыноў Аарона, памазаных сьвятароў, пасьвячаных, каб спаўнялі службу сьвятарскую.
4 Але Надаў і Абігу памерлі перад абліччам ГОСПАДА ў пустыні Сынай, калі хацелі скласьці ў ахвяру чужы агонь, ды памерлі яны бязьдзетныя, дык спаўнялі службу сьвятарскую перад абліччам бацькі свайго, Аарона, Элеазар і Ітамар.
5 Прамовіў зноў ГОСПАД да Майсея, кажучы:
6 «Прывядзі пакаленьне Левія і пастаў яго перад абліччам Аарона сьвятара, няхай яны паслугуюць яму.
7 Няхай рупяцца пра ўсё, што належыцца яму ды ўсёй супольнасьці адносна Намёту Спатканьня, каб выконваць службу пры Сялібе,
8 і няхай захоўваюць усе прыналежнасьці Намёту Спатканьня, спаўняючы абавязкі сыноў Ізраіля, каб выконваць службу пры Сялібе.
9 Аддай лявітаў Аарону і сынам ягоным, няхай яны будуць дадзеныя яму з сыноў Ізраіля.
10 А Аарона і сыноў ягоных пастаў наглядчыкамі над службаю сьвятарскай. Калі б хто чужы прыступіў да службы, мае быць пакараны сьмерцю».
11 І сказаў ГОСПАД Майсею:
12 «Вось, Я выдзяліў лявітаў спасярод сыноў Ізраіля на месца ўсіх першародных, народжаных з улоньня маткі, таму леявіты будуць Маімі.
13 Бо Мой кожны першародны. У той дзень, калі ў зямлі Эгіпецкай выбіў Я ўсё першароднае, пасьвяціў Я Сабе ўсё першароднае ў Ізраіля, пачынаючы ад чалавека аж да жывёлы. Яны ўсе — Мае! Я — ГОСПАД!»
14 Гаварыў далей ГОСПАД Майсею на гары Сынай:
15 «Палічы сыноў Левія па сем’ях іхніх і плямёнах іхніх, усіх мужчынскага роду ад аднаго месяца і вышэй».
16 І палічыў іх Майсей, як загадаў яму ГОСПАД.
17 І вось імёны сыноў Левія: Гершон, Кегат і Мэрары.
18 А вось імёны сыноў Гершона па родах іхніх: Лібні і Шымэй.
19 Сыны Кегата па родах іхніх: Амрам, Іцгар, Геброн і Узіэль.
20 Сыны Мэрары па родах іхніх: Махлі і Мушы. Вось жа гэта роды Левія па сем’ях бацькоў іхніх.
21 Ад Гершона паходзяць сям’я Лібні і сям’я Шымэя.
22 Лічба сьпісаных мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй — сем тысячаў пяцьсот.
23 Яны будуць разьмяшчацца за Сялібай на захад.
24 Галавой роду Гершона быў Эліясаф, сын Ляэля.
25 Сынам Гершона ў Намёце Спатканьня была даручана сама Сяліба, Намёт і пакрыцьцё ягонае, а таксама заслона пры ўваходзе ў Намёт Спатканьня.
26 Далей заслоны панадворку, а таксама заслона пры выхадзе на панадворак, які акружае Сялібу і ахвярнiк, а наастатак — вяроўкі, патрэбныя для службы.
27 Ад Кэгата паходзяць сем’і: Амрама і Іцгара, Геброна і Узіэля. Гэта вось сем’і Кегата.
28 Усіх мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй — восем тысячаў шэсьцьсот; яны мелі апекавацца Сялібай.
29 Сем’і Кегата раскладалі табар з паўднёвага боку Сялібы.
30 Галавой роду Кегата быў Эліцафан, сын Узіэля.
31 Мелі яны рупіцца пра каўчэг, стол, сьвечнік, ахвярнiкi, а таксама пра прылады Сялібы, прызначаныя на службу Божую, наастатак — пра заслону і абслугу яе.
32 Начальнікам князёў сем’яў лявітаў быў Элеазар, сын Аарона сьвятара. Ён наглядаў за тымі, што спаўнялі службы ў сьвятыні.
33 Ад Мэрары паходзяць сем’і Махлі і Мушы; гэта сем’і Мэрары.
34 Поўны лік сьпісаных мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй — шэсьць тысячаў дзьвесьце.
35 Галавой сем’яў Мэрары быў Цурыэль, сын Абігаіля. Яны ставілі табар з паўночнага боку Сялібы.
36 Сынам Мэрары даручаны былі дошкі Сялібы, іхнія папярочкі, слупкі разам з падставамі i ўсе рэчы, патрэбныя для ейнай абслугі,
37 і слупкі панадворку з усіх бакоў, і іхнія падставы, і колцы іх з вяроўкамі.
38 А з пярэдняга боку Сялібы, на ўсход перад Намётам Спатканьня стаўлялі палаткі Майсей, і Аарон, і сыны ягоныя, якім даручана сьвятыня ад імя сыноў Ізраіля. Калі б хто наблізіўся чужы, меў быць пакараны сьмерцю.
39 Поўная лічба лявітаў, сьпісаных Майсеем па загаду ГОСПАДА, мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй — дваццаць дзьве тысячы.
40 І загадаў ГОСПАД Майсею: «Падлічы ўсіх першародных мужчынаў Ізраільцянаў у гадах ад аднаго месяца і вышэй, палічы іх паіменна,
41 i вазьмі лявітаў для Мяне як замену усіх першародных з сыноў Ізраіля. Я — ГОСПАД. Таксама вазьмі жывёлу іхнюю на замену ўсёй першароднай жывёлы спаміж жывёлы сыноў Ізраіля».
42 І палічыў Майсей на загад ГОСПАДА першародных Ізраільцянаў.
43 І было ўсіх першародных мужчынаў па ліку імёнаў, ад аднаго месяца і вышэй, дваццаць дзьве тысячы дзьвесьце семдзесят тры.
44 І зноў загадаў ГОСПАД Майсею:
45 «Вазьмі лявітаў на месца ўсіх першародных Ізраільцянаў разам з жывёлай лявітаў на замену жывёлы іхняе. Лявіты будуць Маімі. Я — ГОСПАД.
46 Як выкуп за гэтых дзьвесьце семдзесят трох, з першародных сыноў Ізраіля, што перавышаюць лік лявітаў,
47 вазьмі па пяць сыкляў ад галавы, па вазе сыкля сьвятыні; сыкль мае дваццаць гераў.
48 Дасі срэбнікі Аарону і сынам ягонымяк выкуп за тых, што засталіся».
49 І ўзяў Майсей выкуп ад тых, што перавышалі лік выкупленых лявітамі.
50 Дык вось ад першародных сыноў Ізраіля дастаў срэбнікаў тысячу трыста шэсьдзесят пяць [сыкляў] па вазе сыкля сьвятыні.
51 І аддаў Майсей срэбра выкупу Аарону і сынам ягоным на загад ГОСПАДА, як сказаў яму ГОСПАД.

Кніга Лікі, 3 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.