Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 І сказаў ГОСПАД Майсею:
2 «Аб’яві сынам Ізраіля і скажы ім: Калі нейкі мужчына або жанчына складуць шлюбаваньне назіру, каб пасьвяціцца ГОСПАДУ,
3 мусяць яны ўстрымацца ад віна і сікеры, ад ўсяго п’янкога, воцату з віна ды ўсякага іншага піцьця, што выціскаецца з вінаграду. Няхай не ядуць таксама сьвежага вінаграду і сушанага.
4 У-ва ўсе дні, у якія з шлюбаваньня пасьвяціліся ГОСПАДУ, ня будзе [такі чалавек] есьці нічога з вінаграду, ад недасьпелага вінаграду аж да выцісканага.
5 Увесь час пасьвячэньня нажніцы не дакрануцца галавы ягонай. Аж да спыненьня часу, на які ён пасьвяціўся ГОСПАДУ, будзе ён сьвяты ды мае даць свабоду валасам расьці на галаве.
6 Увесь час пасьвячэньня ГОСПАДУ не павінен ён падыходзіць да нябожчыка.
7 Няхай пры пахаваньні нават бацькі, маці, брата або сястры не занячысьціцца, бо пасьвячэньне Богу ягонаму на галаве ягонай.
8 У-ва ўсе дні пасьвячэньня свайго сьвятым будзе ён для ГОСПАДА.
9 А калі хто раптам пры ім памрэ, і ён занячысьціць галаву пасьвячэньня свайго, то астрыжэ галаву ў сёмы дзень, у дзень ачышчэньня свайго.
10 У восьмы дзень прынясе двух туркоў або двух маладых галубоў сьвятару да ўваходу ў Намёт Спатканьня.
11 Аднаго складзе сьвятар у ахвяру за грэх, а другога — у ахвяру цэласпаленьня і ачысьціць яго, бо саграшыў ён дзеля нябожчыка, і ў той дзень пасьвяціць галаву яго.
12 Ды зноў пасьвяціць ён ГОСПАДУ дні пасьвячэньня свайго, складаючы ў ахвяру ягня аднагадовае як аднагараджэньне. Дні папярэднія ня будуць залічаны яму, бо спаганіў пасьвячэньне сваё.
13 Такі вось закон пасьвячэньня. Калі дні, якія шлюбаваў, скончацца, прывядуць яго да ўваходу ў Намёт Спатканьня,
14 і ён прынясе ў ахвяру ГОСПАДУ адно аднагадовае ягня без заганы ў ахвяру цэласпаленьня, і адну аднагадовую авечку без заганы ў ахвяру за грэх, i адно ягня без заганы ў ахвяру мірную,
15 і кошык хлябоў прэсных з мукі пшанічнай, запраўленых алеем, i аладак прэсных, запраўленых алеем, поруч з належнай да іх ахвярай хлебнай і ахвярай вадкай.
16 Сьвятар занясе ўсё гэта перад ГОСПАДА i складзе ахвяру за грэх і ахвяру цэласпаленьня.
17 Ягня ён складзе ГОСПАДУ ў ахвяру мірную разам з кошыкам праснакоў. Потым складзе сьвятар ахвяру хлебную і ахвяру вадкую.
18 Тады абстрыжэ назір ля ўваходу ў Намёт Спатканьня валасы свайго пасьвячэньня і кіне іх у агонь, у каторым гарыць ахвяра прымірэньня.
19 Потым возьме сьвятар звараную лапатку барана, хлеб прэсны з каша і прэсную аладку i складзе іх на рукі назіра пасьля таго, як пастрыжэ ён галаву пасьвячэньня свайго.
20 І сьвятар дары ахвярныя патрасе перад ГОСПАДАМ; бо гэта дар сьвяты, якi належыць сьвятару, апрача грудзіны патрасаньня і пляча, якое адкладзена на ахвяру. Пасьля гэтага назір можа піць віно.
21 Такі вось закон адносна назіра, які шлюбаваў ахвяру сваю ГОСПАДУ за пасьвячэньне сваё апрача таго, што дазволіць яму дастатак ягоны. Паводле шлюбаваньня свайго, якое ён дасьць, павінен ён рабіць, паводле закону пасьвячэньня свайго».
22 І сказаў ГОСПАД Майсею:
23 «Скажы Аарону і сынам ягоным: Гэтак вось маеце вы дабраслаўляць сыноў Ізраіля і казаць ім:
24 “Няай дабраславіць цябе ГОСПАД i захавае цябе!
25 Няхай спагадна гляне ГОСПАД на цябе i зьлітуецца над табою!
26 Няхай зьверне ГОСПАД аблічча Сваё на цябе і дасьць табе супакой!”
27 Няхай так прызываюць імя Маё на сыноў Ізраіля, і Я буду ім дабраславіць».

Кніга Лікі, 6 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.